ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Агурок. Раз пайшла такая п'янка, рэж апошні агурок. Адвага. Адвага альбо мёд п'е, альбо кайданы трэ. Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ. Адзежа. Па адзежы сустракаюць, а па розуму праводзяць. Адзежка. Выцягвай ножкі паводле адзёжкі. І рыбы не хачу, і адзежкі не змачу. Каб не ежка ды адзежка, была б грошай поўна дзежка. Адзенне. Па адзенні страчаюць, а па розуму праводзяць. Адзін, адна, Адзін дасужы, ды нядужы. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Адзін і ў кашы няспорны. Адзін – не трапіш у кон, то выскачыш вон. Адзін у полі не воін. Аднаму густа, а другому пуста. Аднаму льецца, а другому нават не капае. Адны пануюць, другія гаруюць. Сямёра аднаго не чакаюць. Так на свеце вядзецца: адзін плача, другі смяецца. Усе за аднаго і адзін за ўсіх. Што два, то не адзін. Адказ. Сем бед за раз – адзін адказ. Адклад. Адклад не ідзе на (у) лад. З адкладу няма ладу. Адкладваць. Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Адростак. Які куст, такі і адростак. Ажаніцца. Ажаніцца – не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся. Ажаніць. Без мяне мяне жанілі (ажанілі) мяне дома не было. Азярод. Я яму пра плот, а ён пра азярод. Айчым. Лепей кепскі родны бацька, чым добры айчым. У айчыма чэрці пад вачыма. Аконца. Загляне сонца і у наша аконца. Акружэнне. Караля робіць акружэнне. Аладка. Дзе каша ды аладка, там і грамадка. Каму што, а Базылю аладкі. Андрэй. Андрэй за ўсіх мудрэй. адно
Дадатковыя словы
пянка
6 👁