ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Ï аколькі, як ужо адзначалася ў раздзеле «Пра структуру Слоўніка», каля 90 % прыказак маюць у сваім складзе назоўнік, то менавіта ён звычайна і выступае як «апорны кампанент» у «Алфавітным пераліку слоў», што ўваходзяць у загаловачныя прыказкі або ў іх варыянты. Пры адсутнасці назоўнікавага кампанента выкарыстоўваюцца ўжытыя са значэннем назоўніка прыметнікі, займеннікі, лічэбнікі. У вельмі рэдкіх выпадках у якасці «апорнага слова» бярэцца дзеяслоў ці прыслоўе. Гл. пра гэта больш падрабязна на с. 45. Абадранец. Не да танцу абадранцу. Абарона. Лепшы спосаб абароны – нападзенне. Самая лепшая абарона – нападзенне. Абед. Абед на абед не тое, што кій на кій. Не дораг абед, а дораг прывет. Абедня. Глухому дзве абедні не служаць. Для глухога дзвюх абедзень не служаць. Аблічча. Па абліччы апостал, а па зубах сабака. Абое. Бусенькі, бусенькі – абое галюсенькі. Абора. За пераборы лапці ды аборы. Абраза. Абразу лепей праглынуць, чым яе разжоўваць. Аброк. Кось-кось да аброку, а потым кіем па боку. Абух. Пугай (плёткай) абуха не пераб'еш. Абыякі. Чым мець абыякага, дык лепей ніякага. Абяцанка. Абяцанка-цацанка, а дурню радасць. Абяцанкі-цацанкі, а дурню (дурному) радасць. Авечка. Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць. Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь статак (гурт, усю чараду) псуе (сапсуе). З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок (касмык). Авёс. Высока ляціць вырай – высокі вырасце авёс. Агародніна. Кожнай агародніне свой час. Аглобля. Кось-кось (кося-кося, косю-косю), пакуль (ды) у аглоблі. Агонь. Агонь агнём не тушаць. Дыму без агню не бывае. З аднаго палена агню не раскладаюць. Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь усё забярэ. Пажар (агонь) агнём не тушаць (не гасяць
Дадатковыя словы
перабеш
3 👁