ßна», а ён табе «голена»; Хто ў боб, а хто ў гарох а хто ў сачыўку; Я яму пра плот, а ён пра азярод. Сказаў бы прама, што яму трэба – і дзелу канец. А то сядзім, значыць, вечарам, гаворым. Я яму пра Фаму, а ён мне пра Ярому: цішком усё пра лес выпытвае (І. Кірэйчык. Добрай долі, Стадолічы!). – Раніцай выйдзеш на падворак – цішыня, возера, як люстэрка, за ім бор сінее, пад страхой ластаўкі шчабечуць... – Вось табе і на. Я яму пра Кузьму, а ён мне пра Ярому. Пры чым тут ластаўкі? (А. Варановіч. Высокі падмурак). – Вам трэба добра падумаць, бо ўлада не пацерпіць, калі вы здраднікаў будзеце і далей героямі выстаўляць. – Я вам пра Кузьму, а вы мне пра Ярому (М. Елянеўскі. Кротаўская трагедыя). Чытаць [такую] рэцэнзію не мае сэнсу, бо аўтар і рэцэнзент як бы стаяць на розных берагах ракі і кожны бачыць нешта адваротнае таму, што бачыць яго апанент. Пра такога крытыка трапна гаворыць прыказка: яму пра Фаму, а ён пра Ярому (В. Быкаў. Вялікая акадэмія – жыццё). Я ў вас пыталася, куды вы ідзеце, а вы мне адказалі, што вас завуць Насця Іванова. Гэта правільны адказ, толькі не на маё пытанне. Я вам – пра Хомку, а вы мне – пра Яромку (М. Верціхоўская. Вам – пра Хомку, а вы – пра Яромку
4 👁