Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ßкаб канцы ў ваду. – Маўляў, я не я і хата не мая... (І. Навуменка. Сасна пры дарозе). Скурко зацята ад усяго адхрышчваўся: маўляў, я не я і хата не мая... Не хрысціў, не ведаю, і ўсё... (Э. Валасевіч. Сцяпан Лаўрэнцьевіч). Гэта вельмі хітры манеўр – на словах адцурацца ад эканомікі, маўляў, я не я і хата не мая (М. Замскі. Народ скажа? Народ сказаў!). І я не я і кабыла не мая. [Напорка:] Таварыш Лютынскі пра Далеўскага тут выказаўся так, што гэта, бачыце, «і я не я і кабыла не мая» (К. Крапіва. Канец дружбы). – Сам я таксама не буду вырашаць гэтай справы, тым больш, што Міхася начдыў ведае асабіста, ён ласкавейшы будзе да яго... – Перастраховачка, таварыш Свіліс... Маўляў, я не я і кабыла не мая... (М. Машара. Ішоў дваццаты год). – БРС, т. 1, с. 559: Я не я і кабыла не мая; Янкоўскі, с. 304, 322: Я не я, хата не мая, і гаспадар не я; І я не я, і кабыла не мая; Рапановіч, с. 160: Я не я, і хата не мая. Янка ківае на Петруся, а Пятрусь на Янку. Гл. Іван ківае на Пятра а Пётр на Івана. Яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся. Пра немагчымасць усім дагадзіць, усіх задаволіць. З Навагрудка Міхась пайшоў у свет, які завецца дарослым... Зусім яшчэ не ведаў, што чаго добрага, а ворагаў будзе. І што яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся (А. Кажадуб. Крокі). Колькі людзей, столькі і думак. Праўду кажуць: яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся (В. Шырко. Барада). – Янкоўскі, с. 245: Яшчэ той (такі) не нарадзіўся, каб усім дагадзіў. Я яму пра плот, а ён пра азярод. Я яму гавару пра адно, а ён, не зразумеўшы ці знарок, пра другое. Кажуць з незадавальненнем пры непаразуменні паміж суразмоўнікамі. Азярод – прыстасаванне з слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, травы і пад. Сін.: Поп сваё, а чорт сваё; Ты яму «стрыжана», а ён табе «голена»; Хто ў боб, а хто ў гарох а хто ў сачыўку; Я яму пра Фаму, а ён мне пра Ярому. – Куды працаваць пойдзеш? – Ой, мамачка мая родная! Я яму пра плот, а ён пра азярод. Баліць мне галава аб працы. Ёсць на гэта цесць. Калі не хоча, каб я сядзеў нахлебнікам у яго на спіне, дык няхай шукае (Я. Палубятка. Прыгоды Мармулка). Я яму пра Фаму (пра Кузьму, Хомку), а ён мне пра Ярому (Яромку). Я яму гавару пра адно, а ён, не зразумеўшы ці знарок, пра другое. Кажуць з незадавальненнем пры непаразуменні паміж суразмоўнікамі. Сін.: Поп сваё, а чорт сваё; Ты яму «стрыжа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 696  ▶