Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ßЯк хто хоча, так па сваім бацьку плача – хто ў кулак, а хто ніяк. Гл. Кожны плача па сваім бацьку, як умее. Як чалавек на гару, дык чорт за нагу. Гл. Ты на гару, а чорт за нагу. Як шанцуе, то і Халімон танцуе. Гл. Калі (як) шанцуе, то (тады) і Халімон танцуе. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. Пра гультая, які шукае апраўданне сваёй ляноты. У Нілы жыццё не складвалася. Яе згвалціў адзін хлопец. Яго прымусілі ажаніцца з ёй. Лепш была б адна. Ён аказаўся негадзяшчым, лежнем. «Раніцай яму росна, удзень млосна...». Адным словам, лянівы дуб (С. Лобач. Па закутках памяці). * «Чаму, – пытае старшыня, – ты грады запусціла?» – «Калі ж іх выпалаць, старшынька, разбяры, – узмалілася кабета слёзна, – на ранку ж дужа росна». – «А ў поўдзень?» – «Млосна...» – «Увечары палі!» – «Кусаюць камары...» – «Ну, вось ты з ёй і гавары!» – аж плюнуў старшыня ад абурэння (У. Корбан. Пяшчотнае стварэнне). Зрання росна, у поўдзень млосна, а ўвечар камары, і ніяк сабе да працы не магу дабраць пары (А. Паўловіч. Маладая гаспадынька). – Прыказкі, кн. 2, с. 270: Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць; З раніцы росна, удзень млосна, а ўвечары камары – не прачнуся да зары; Раніцаю росна, а ў поўдзень млосна, вечарам камары – і рабіць няма калі. Я не арганіст, не перабіраю. Гл. Я не музыкант (не арганіст), не перабіраю. Я не музыкант (не арганіст), не перабіраю. Я не пераборлівы. – Во, харошую знайшоў! Гэта ж некалі да яе ўсе хлопцы сваталіся... – Я ж не музыкант – не перабіраю. Якую ўжо бог даў, – Імполь чуў, што не можа схаваць сваю злосць, раздражняла гэта распытванне... (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). – Насовіч, с. 197: Я не арганіст, не перабіраю; Федароўскі, с. 9: Я не арганісты, пальцамі не перабіраю. Я не я і хата не мая. Нічога не ведаю, адмаўляюся ад чаго-н. Кажуць пра таго, хто поўнасцю адмаўляе сваё дачыненне да чаго-н. Сін.: Мая справа цялячая: пад'еў ды ў хлеў; Мая хата з краю і я нічога не знаю. Усё гэта я кажу, каб ты ведаў, што ў пэўных выпадках адны рэчы пераходзяць у другія. Можна, скажам, давесці, што Пятрусь Маргун падобен з твару да архангела Міхаіла, што я – не я і хата не мая (Я. Колас. На ростанях). – Глядзіце, што ён нарабіў, хіжая шкура! – нервуецца Гулік. – Замок разбіў... – Хоча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеў
10 👁
 ◀  / 696  ▶