ß– Прыказкі, кн. 2, с. 204: Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч; Янкоўскі, с. 274 (у выданні 1962 г.): Як свінню ні кліч, яе выдасць лыч. Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая). Кажуць, калі каму-н. не шанцуе, калі ўзнікаюць нечаканыя перашкоды ў якой-н. справе. І вось трыццаць год, а я – адзінокі, нібы тая тычка з саламяным вузлом сярод квітнеючага лугу. «Як сіраце жаніцца, дык і ночка кароткая», – апраўдваю я сваё становішча (А. Рылько. Анюта). А калі яны [маладыя] прыйшлі рэгістравацца, жанчына насварылася на іх, абвінаваціла ў падмане. Аказваецца, Зосьцы не было васямнаццаці. Во ўжо нехта праўду казаў: як сіраце жаніцца, дык і ночка кароткая (А. Асіпенка. Кірыла Уласік). Мокры, брудны... Людзі ж засмяюць... Агледзеў [Яўхім], гэты раз больш уважліва, зноў сябе. Плюнуў са злосцю пад ногі: – Цьфу! Сіраце жаніцца – ноч малая... (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Калі беднаму жаніцца, то і ноч кароткая. Калі беднаму жаніцца – ноч кароткая. Так і нам з гэтым кіно. Такое надвор'е! Давай не пойдзем – усё адно спазняемся (І. Шамякін. Вячэрні сеанс). Беднаму жаніцца – ноч кароткая... Ледзь-ледзь прыдрамнуў, тут і пачалося. Гаспадыня ўсчала паліць грубку, грукатам высыпала дровы на бляху (А. Федарэнка. Нічые). Жахліва храбуснулі шасцерні, машына тарганулася, штуршкамі выкацілася на сярэдзіну скрыжавання і мёртва стала... – Чаму так? Як беднаму жаніцца, то і ноч кароткая, – Ганна адшпіліла рэмень бяспекі, – я пажартавала. Сварыцца мы не будзем (М. Клімковіч, У. Сцяпан. Цень анёла). – Насовіч, с. 64: Калі нам жаніцца, тады і ноч кароткая; Федароўскі, с. 363: Як нам жаніцца, то й ноч малая; Прыказкі, кн. 1, с. 455 і кн. 2, с. 104: Як нам жаніцца, то і ночка кароткая; Як сіраце жаніцца, то й ноч пакарочала. Як топішся, дык за брытву хопішся. Гл. Калі (як) топішся, дык (то) за брытву хопішся. Як топішся, дык і за саломінку хапаешся. Гл. Тапелец і за саломінку хапаецца. Як у лес, так і з лесу. Кажуць як сцвярджэнне, як вядомую ісціну, што ёсць толькі адзіная, аднолькавая дарога ў якіх-н. абставінах. Жонка махнула рукой. – Як ты пра нас клапоцішся! Проста не пазнаць. І дома стаў прыпыняцца. Што гэта з табою, калі не сакрэт? – Ніякага сакрэту. Як у лес, так і з лесу. – Што ты хочаш сказаць? Нешта я не цямлю... – Хачу толькі сказаць, што мы забываем свае абавязкі ў сям'і. І з гэтага ўсё пачынаецца (У. Дамашэвіч. На мяжы цярпення
Дадатковыя словы
надворе, сямі
3 👁