Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ßагулам вырабляць. Створым камунію. Мяркую – уламаю жонку (І. Гурскі. Вецер веку). – Ляцкі, с. 17: Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Як пасцелешся, так і выспішся. Вынікі ў якой-н. справе залежаць ад таго, як да яе ставішся, як стараешся. [Сцяпан:] Ты вінаваты, бо праз гарэлку не бачыў свету белага, не арганізаваў работу. Праўда, і мы вінаваты: даўно б трэба было цябе папрасіць з брыгадзірства. Але лепш позна, чым ніколі. [Марына:] Адным словам, Макарка, як пасцелешся – так і выспішся (А. Рылько. Як пасцелешся – так і выспішся). Помніце прымаўку: як пасцелешся, так і выспішся. Звяркі таксама ведаюць гэтую народную мудрасць. Таму і шчыруюць цалюткі дзень, не ведаючы стомы. А доўгімі восеньскімі начамі старанна харчуюцца (У. Ягоўдзік. Барсук). – Насовіч, с. 194: Як пасцелешся, так і выспішся. Як п'ян, дык капітан, а як праспіцца, дык і свінні баіцца. Гл. Калі п'яны (як п'ян), дык капітан, а калі (як) праспіцца, дык свінні баіцца. Як сабака на сене – і сам не гам і другому не дам. Гл. І сам не гам і другому не дам. Як сабаку кормяць, так сабака і брэша. Як другія ставяцца да каго-н., так і ён ставіцца да іх. [Касабуцкі:] Станок ні к чорту матары не варт, рамонту просіць... [Насця:] Пра станок дагэтуль ты нічога не казаў. Самому трэба сумленна рабіць, дык і станок лепшы будзе. [Касабуцкі:] Як сабаку кормяць, так сабака і брэша (К. Крапіва. Канец дружбы). – Насовіч, с. 196: Як сярка кормяць, так сярко і брэшыць; Янкоўскі, с. 304: Як цюцьку кормяць, так цюцька і брэша; Прыказкі, кн. 1, с. 204: Як сабаку кормяць, так ён і брэша. Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч. Праст. Па манеры паводзін, па звычаях, знешнасці адразу відаць, што гэта за чалавек. * Залезшы ў агарод, Свіння пусціла лыч у ход, спаласавала ўсё ўшчэнт. Пасля яшчэ, зрабіўшы разварот, перакуліла плот... Як ты свінню ні апранай і як ні кліч – заўсёды памятай пра лыч (М. Скрыпка. Свіння і Баран). – Паходзіць з байкі К. Крапівы «Заява» (1925), у якой расказваецца, як Свіння «накрамзоліла заяву» «свайму старшыні», каб той даў ёй імя «новае, падмацаваўшы яго пастановаю». «А старшыня той розум меў: – Завіся, – кажа, – ты хоць – леў, аднак жа, як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пян, пяны
6 👁
 ◀  / 696  ▶