Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ßПрыказкі, кн. 2, с. 126: Якое дрэва (які дуб), такі і клін, які бацька, такі і сын. Якое карэнне, такое і насенне. Свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў. Сін.: Ад крывога дрэва не бывае прамога ценю; Вецвейка ад дрэва недалёка адскочыла; Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду; Яблык ад яблыні недалёка падае; Якая клёпка, такая бочка, якая маці, такая дочка; Які куст, такі і адростак; Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын. «Якое карэнне, такое і насенне», – кажуць у народзе. Хаменкаў сын пазбіраў усе бацькавы кропелькі (У. Юрэвіч. Пошукі вобраза – пошукі слова). – Выкручваецца [Свідэрскі]. Кажа, часам яго агортвае нейкае незразумелае вар'яцтва. І тады ён не помніць, што робіць. У іх родзе нешта падобнае было. Відаць, спадчына... – Спадчына? Магчыма... Нездарма ж у народзе кажуць: якое карэнне, такое і насенне... (Л. Прокша. Урок любві і нянавісці). Кавалік выказаўся, даводзячы, што тут вінаватая і маці Кіпеня, шаптухаправедніца... – Якое карэнне, такое і насенне, – нечакана выгукнуў Мішка Цярэшка (С. Кухараў. Зорка Канікула). Клапатлівая, чулая нявестка Таццяна даглядае сваю свякроўку, як родную маці. Гэта сапраўдная, інтэлігентная беларуская сям'я. Ёсць такая прымаўка: «Якое карэнне, такое і насенне». Гэта сказана і пра такіх, як яны (Л. Целеш. Дарога іх жыцця). * Многія хвалілі яго [Івана Тарасавіча] як вопытнага арганізатара і спецыяліста, а наконт выхаванцаў казалі: «Добрае карэнне, добрае і насенне» (М. Гроднеў. Салодкі боль). – Янкоўскі, с. 141: Якое карэнне, такое насенне. Якое семя, такое і племя. Пра залежнасць ураджаю ад якасці насення. Не, Галі не трэба цвілое насенне. Бацька казаў: «Якое семя, такое і племя». Або: «Ад благога семя не чакай добрага племя». Тым больш лубін: ён пераборлівы. Яго трэба добра высушыць і трымаць у сухім (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). Наўрад ці ў каго ў раёне такая азіміна. Ды і адкуль ёй быць такой? Засеяны палі ў асноўным масавай рэпрадукцыяй, рэдка дзе другая і трэцяя. Якое семя, такое і племя (В. Шырко. Сцяжына да людзей). – Прыказкі, кн. 2, с. 127: Якое семя, такое і племя. Як папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Жонка радуецца, задаволеная, калі ў мужа ўсё добра, усё ўдаецца. Што можна пра жонку сказаць? Як папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Сапраўды, яна баіцца, каб не астацца без прырэзкі зямлі. А я мяркую
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варяцтва, сямя
19 👁
 ◀  / 696  ▶