ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Шалудзівы. Пазайздросціў шалудзівы пляшываму. Шампанскае. Хто не рызыкуе, той не п'е шампанскага. Шанаваць. Што маем – не шануем, а як страцім – плачам. Шапка. Абяцаная шапка на вушы не лезе. Шкурка. Варта шкурка вырабу. Не варта шкурка вырабу. Шлях. Неспаведныя шляхі твае, Госпадзе. Неспавядальныя шляхі Гасподнія. Шляхі Гасподнія няведамы. Шляхціц. Шляхціц на сваім гародзе ровен ваяводзе. Шоўк. Зверху шоўк, а ўсярэдзіне шчоўк. Што. А калі што якое, дык што тут такое. За што купіў, за тое і прадаю. Што блюдзём, то і людзём. Што задужа, то не здрова. Што пасееш, тое і пажнеш. Шукаць. Шукайце і знойдзеце. Шум. Многа шуму з нічога. Шчасце. Адзін едзе на шчасці, другі на снасці. Дай кішкам волю – праясі шчасце і долю. Доля як стадоля, а шчасце як заезджая карчма. Калі няма шчасця зрання, то не будзе да змяркання. Не было б шчасця, дык няшчасце памагло. Шчасце адно не ходзіць, бяду за сабою водзіць. Шчасце не конь – у аглоблі не запражэш. Шчасце пераходзячы жыве. Шчупак. На тое і шчупак у моры (у вадзе), каб карась не драмаў. Не той шчупак, што з вуды сарваўся, а той што ў вядры застаўся Шыя. Была б (абы) шыя, а хамут знойдзецца. Шэпт. Шэпты хату зводзяць. Юпітэр. Што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку. Юр'я. Два Юр'і і абодва дурні: адзін халодны, другі – галодны. Калі на Юр'я роса, сей грэчку і проса. Юшка. Сёрбай юшку, на дне гушча. Яблык. Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца. Яблык ад яблыні недалёка падае (коціцца
Дадатковыя словы
юря, юрі
6 👁