Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Àне ад сябе грабе, і гэта факт, відаць, упарты. Але хто дбае толькі аб сабе, дык той і курыцы не варты (М. Скрыпка. Чаго варты?). – Прыказкі, кн. 1, с. 189: Курыца толькі ад сябе грабе. Адно дзіця – не дзіця, двое дзяцей – паўдзіцяці, трое дзяцей – гэта дзіця. Гл. Адзін сын – не сын, два сыны – палова сына, тры сыны – сын. Адно дзіця – няма дзяцей, двое дзяцей – што адно, а трое – сям'я. Гл. Адзін сын – не сын, два сыны – палова сына, тры сыны – сын. Адной рукой і вузла не завяжаш. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка справіцца з чым-н. Сін.: Адзін дасужы, ды нядужы; Адзін і ў кашы няспорны; Адзін – не трапіш у кон, то выскачыш вон; Адзін у полі не воін; Адна галавешка і ў печы тлее; Адной рукой у далоні не пляснеш; Адным калом плота не падапрэш. Колькі выдатных прыказак і прымавак прыдумаў народ аб дружбе, сяброўстве! Адною рукою і вузла не завяжаш... (В. Шырко. Стукаў). – Прыказкі, кн. 2, с. 38: Адным пальцам вузла не завяжаш; Адна рука і вузла не завяжа. Адной рукой у далоні (ладкі) не пляснеш. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка справіцца з чым-н. Сін.: Адзін дасужы, ды нядужы; Адзін і ў кашы няспорны; Адзін – не трапіш у кон, то выскачыш вон; Адзін у полі не воін; Адна галавешка і ў печы тлее; Адной рукой вузла не завяжаш; Адным калом плота не падапрэш. [Клаўберг:] Начальнік лагера тут ні пры чым. У яго ёсць больш важныя справы – сувязь з органамі ўлады і эмігрантнымі арганізацыямі. Вы павінны за ўсім сачыць. – Адной рукой у далоні не пляснеш... – апраўдваўся Гарбачэўскі (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Скажу яшчэ: адзін валадар, без народа, нішто. А адною рукою нават у ладкі не пляснеш, – працягваў прапаведнік (П. Місько. Грот Афаліны). – Прыказкі, кн. 2, с. 38: Адной рукой у далоні не хлопнеш. Адну карову мае і тую за хвост падымае. Пра беднага селяніна. – Можа, ён пан які недабіты ды вы надумаліся яго дабіць? – Пан! Гэтакі, як я княгіня, – адказала за ўсіх Аўдоля. – Адну карову мае і тую за хвост падымае. Хацеў сена гэтай карове накасіць, дык яму і касянулі... (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Федароўскі, с. 141: Адну казу маю і тую за хвост падымаю; Ляцкі, с. 2: Адну казу маю і тую штодзень падымаю. Адным калом плота не падапрэш. Аднаму чалавеку, у адзіночку немагчыма справіцца з чым-н. Сін.: Адзін дасужы, ды няду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
34 👁
 ◀  / 696  ▶