Àдаў і апошні плашч, калі ўбачыў, што з выраю вярнулася адна ластаўка, а значыць, наступіла вясна. Аднак пачаліся маразы, ластаўка загінула, і марнатравец з абурэннем папракаў яе ў падмане. – Насовіч, с. 119: Адна ластаўка вясны не дзелаець. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. Нязначная, але непрыемная дробязь псуе што-н. добрае. Кажуць, што адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. Не ведаю, не каштаваў такога мёду. Але што адна лыжка дзёгцю падняла хворага з ложка – бачыў на ўласныя вочы (У. Дубоўка. Пялёсткі). Вядома ж, калі правам жульніцтва ў навуцы не паставіць рашучы заслон, то яно паступова будзе рабіцца нормай з усімі адмоўнасцямі ўплыву на ўсё грамадства. Таму што, як вядома, лыжка дзёгцю псуе бочку мёду (А. Саламонаў. Дысертацыйны вал...). * Гэта сапраўды дробязь... Але ведаеце, прафесар, часам лыжкай дзёгцю можна сапсаваць бочку мёду (М. Герчык. Вяртанне да сябе). Вядома, што лыжка дзёгцю можа сапсаваць бочку мёду. Але лыжка мёду не здольная змяніць уласцівасці бочкі цукру (В. Жук. Лыжка мёду, бочка дзёгцю). – Рапановіч, с. 223: Лыжка дзёгцю псуе кадку мёду. Аднаму густа, а другому пуста. Гаворыцца неадабральна, калі несправядліва дзеляць што-н., неаднолькава адносяцца да каго-н. і пад. Сін.: Аднаму льецца, а другому нават не капае; Каму па каму, а каму дык два камы. – Кеб усім зямлі пораўну, адзінакавай, то маглі б і перабіцца. А то ж аднаму густа, а другому – пуста, – адгукнулася мачыха... (І. Мележ. Людзі на балоце). Каму густа, а каму пуста. Новы старшыня казаў для тых, што цікаўна тоўпіліся навокал, назіралі. – Па справядлівасці штоб. Пароўну. А не так – каму густа, каму – пуста (І. Мележ. Подых навальніцы). – Мне б хоць дзесятую долю яго [Юза] практычнасці, – усклікнуў ён [Снежны] з горыччу. – Дык не – каму густа, а каму пуста. Дзе ж справядлівасць? (І. Клімянкоў. Рацыяналіст). – Ляцкі, с. 48: У каго густа, у каго пуста; Прыказкі, кн. 1, с. 432: Аднаму густа, а другому пуста. Аднаму льецца, а другому нават не капае. Гаворыцца, калі несправядліва дзеляць што-н., неаднолькава ставяцца да каго-н. і пад. Сін.: Аднаму густа, а другому пуста; Каму па каму, а каму два камы. Нехта бачыў, як Колька гэты дрыль майстраваў. Пасадзілі яго. Дык хоць калгас распускай. Уся справа спынілася. Механізатары напісалі петыцыю, маўляў, бяром яго на парукі... Адным словам, выпусцілі яго. Вось я і кажу. Гэта ўжо якім хто ўродзіцца. Аднаму льецца, а другому нават не капае (І. Падбярэжскі. Ванцак
41 👁