Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Àзу!.. I, галоўнае, дружна!.. (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). [Анця:] Пойдзем, Несцерка, тата чакае. [Несцерка:] Хадзем, Анця. Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве – і ў полі не тухнуць (Г. Марчук. Новыя прыгоды Несцеркі). – А што, сынок? Годзе бадзяцца па свеце. Трэ й гняздзечка сваё віць, – сказала маці, якая моўчкі слухала размову, і дадала: – Адна галавешка, сынок, і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не тухнуць (У. Ліпскі. Лапташонак). – Прыказкі, кн. 1, с. 374: Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць. Адна галавешка і ў печы тлее (не гарыць). Аднаму цяжка, дрэнна жыць, у адзіноце ніякая справа не ладзіцца. Сін.: Адзін дасужы, ды нядужы; Адзін і ў кашы няспорны; Адзін – не трапіш у кон, то выскачыш вон; Адзін у полі не воін; Адной рукой і вузла не завяжаш; Адной рукой у далоні не пляснеш; Адным калом плота не падапрэш. Гэта вось што, сынок, хацеў яшчэ табе сказаць. Надумаў я быў жаніцца, каб лягчэй дажыць. Адна ж галавешка, як той казаў, і ў печы тлее... (В. Макоўскі. Бацькава слова). – Насовіч, с. 119: Адна махнытка не гарыць, а цьмеець; Прыказкі, кн. 1, с. 374: Адна галавешка не гарыць, а толькі тлее. Адна ластаўка вясны не робіць. Функц. не зам. Адзінкавыя прыметы якой-н. з'явы яшчэ не сведчаць пра яе існаванне, узнікненне і пад., не могуць аказваць істотны ўплыў на што-н. [Галасы:] Скуры б драць з такіх паскудаў... [Патап:] Не гарачыцеся, хлопцы! І не кідайцеся ў вір галавой, не падумаўшы. Адна ластаўка вясны не робіць (Я. Колас. Вайна вайне). – Пагаварылі з намі – і спакайней у групе. Толькі Панкова. Але ведаеце пагаворку: адна ластаўка вясны не робіць. – Ластаўка? От не тую выбрала ты пагаворку. Я лепей новую прыдумаю, спецыяльна для Панковай: адна варона не робіць граю (Я. Радкевіч. Антаніна). Адна ластаўка вясны не робіць. Хай сабе будзе так. А вось дзявочая песня на гэта здольна. Без яе быццам нечага не хапала ў прыродзе, каб можна было канчаткова паверыць, што прыйшла вясна (У. Шахавец. Дарога пачыналася ў Бярозаўцы). * Цяпер гасцям узрадавалася [Вольга]. Шчыра. За мужа. Яны – як тая ластаўка, якая вясны не робіць, але з'яўляецца самай вернай прыметай яе. Можа, яшчэ наступіць вясна і ў Іванавым жыцці? (І. Шамякін. Снежныя зімы). – Калька з грэчаскай мовы. Лічаць, што прыказка склалася на аснове байкі Эзопа (УІ ст. да н. э.). У ёй апавядаецца пра марнатраўнага юнака, які, праматаўшы ўсю бацькоўскую спадчыну, пра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зяўляецца
33 👁
 ◀  / 696  ▶