Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Àпартызанаў, – дык і следу не знайшла ад хаты сваёй, адзін попел ад усяго (І. Мележ. Мінскі напрамак). У апошні час да раматусу далучылася колка ў сэрцы... Усё адно да аднаго склалася: бяда адна не ходзіць (І. Канановіч. Святло ў акне). Адна бяда не ідзе, другую за сабой вядзе. Бяда за бядою. Праўду людзі кажуць: адна бяда не ідзе – другую за сабой вядзе (А. Якімовіч. Чалавек-невідзімка). [Соня:] Я маме ўсё раскажу! [Лявон:] Соня! Соня! Пачакай! Пайшла... Ну... От уліп... Адна бяда не ідзе, за сабою другую вядзе (А. Макаёнак. Лявоніха на арбіце). – Ляцкі, с. 1: Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць; Федароўскі, с. 24: Калі адна бяда ідзе, то й другую за ручку вядзе; Прыказкі, кн. 1, с. 442: Адна бяда не ходзіць; Адна бяда ідзе, другую за ручку вядзе. Адна галава добра, а дзве яшчэ лепш (лепей). Кажуць, калі лічаць, што лепш параіцца з кім-н., чым рашаць справу аднаму. – А мы ўдваіх праверым, – сказала Вера.., – адна галава, кажуць, добра, а дзве яшчэ лепш (М. Ваданосаў. У Баркоўскай пушчы). Хандога нават не стаў разразаць усіх буханак, але затое як спрытна ён рашыў складаную задачу... Кажуць, адна галава добра, а дзве яшчэ лепей (М. Аўрамчык. Палон). Васіль вырашыў паклікаць на дапамогу сяброў. «Адна галава добра, а дзве лепей», – успомніў ён прыказку (А. Якімовіч. Базылёў курган). Я ўжо сёе-тое прадумаў. Давай абмяркуем. Бо кажуць: адна галава добра, а дзве – лепш (І. Сіняўскі. Заранка). Трэба было б з Васілём Мікалаевічам параіцца па некаторых іншых пытаннях. – Так, адна галава добра, а дзве лепей, – ходзячы ўразвалку па зямлянцы, разважаў уголас Сяргей Паўлавіч (І. Гурскі. Лясныя салдаты). * – Рыхтуйся сустракаць гасцей. Да цябе едзе вельмі прадстаўнічая камісія. Адзін акадэмік, два дактары навук і іншыя... – Цудоўна!.. – Ты рады?.. – Адна галава добра, а сем лепей... Памяркуем разам, што рабіць далей (Л. Гаўрылкін. Не магу без цябе). Слухай, Тарасе, можа б ты зайшоў да мяне? Захапі Відука. Чакаю. Разам абмяркуем. Адна галава добра, а тры лепей (І. Гурскі. Новы горад). – Прыказкі, кн. 2, с. 39: Адна галава – добра, дзве – лепей, але хай адна разважыць і наважыць. Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць (не тухнуць). У адзіночку нічога не атрымліваецца, а разам, сумесна з кім-н. усякая справа ладзіцца. Не ўтрымаўся і Алесь, каб не прывітаць усіх з добраю справай: – Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць. Значыць, за ўсё бяромся адра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
39 👁
 ◀  / 696  ▶