Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀАд ліха ціха, дабра не відаць. Гл. Ад ліха ціха, а дабра не чуваць. Ад ляноты чакай бядоты. Гаворыцца з асуджэннем пра лянівага чалавека, ад якога можна чакаць бяду, гора. – Сашка наш, Грабчук, перакоўцы не паддаецца, – пачаў Куневіч. – Ну, той, што Лёхам дражняць. На работу – бокам, а з яе – скокам. А ад ляноты – чакай бядоты (Полымя. 1988. № 6). – Прыказкі, кн. 2, с. 269: Ад ляноты чакай бядоты; Санько, с. 43: Ад ляноты чакай бядоты. Адна бяда – не бяда. Гаворыцца, калі чалавеку не шанцуе, калі непрыемнасці ідуць адна за адной. Сін.: Адна бяда не ходзіць другую за сабою водзіць; Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе; Ты за мора, а за табою бяда і гора; Чорт бяду перабудзе – адна згіне, дзесяць будзе. Я паўсюль чую адну мелодыю... Гэта запраграмаванасць нашага народа на любую бяду... Народ кажа: «Адна бяда – не бяда»... (Крыніца. 1997. № 4). – Прыказкі, кн. 1, с. 441: Адна бяда – не бяда. Адна бяда не ідзе, другую за сабой вядзе. Гл. Адна бяда не ходзіць другую за сабою водзіць. Адна бяда не ходзіць другую за сабою водзіць. Гаворыцца, калі чалавеку не шанцуе, калі непрыемнасці ідуць адна за адной. Сін.: Адна бяда – не бяда; Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе; Ты за мора, а за табою бяда і гора; Чорт бяду перабудзе – адна згіне, дзесяць будзе. [Баба:] А што ж мы цяпер рабіць будзем?.. Дзед, чаго маўчыш? [Дзед:] Не ведаю, баба. Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць (В. Вольскі. Дзед і Жораў). Кажуць: адна бяда не ходзіць, другую за сабой водзіць. Не паспеў Міхаіл Ціханавіч як след апамятацца ад візіту шэфа сельгаскамендатуры, як на яго галаву звалілася новае ліха (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). Бяда адна не ходзіць за сабою другую водзіць. – Бяда адна не ходзіць – за сабою другую водзіць, – прамовіў ён [Андрэй]. – Усё гэта: кульгавая нага, рука папсаваная, грудзі – драбяза. Па гэтым жыць можна. А вось... А вось далей... Не давядзі бог, што было... (Я. Пархута. Споведзь). Даўно Андрэй заўважыў, ды і не адзін ён, што бяда адна ніколі не ходзіць, за сабою другую водзіць. А можа, і добра, што так. Бо калі б па адной беды прыходзілі... Адну збудзеш, другая на парозе стаіць... (Б. Сачанка. Родны кут). – Бяда, праўду кажуць, адна не ходзіць. У блакадзе чалавек мой – Змітро – загінуў. Партызанскі камандзір быў... Гаравала я страшэнна, як даведалася. А тут яшчэ як вярнулася я на селішча – з лесу, з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
43 👁
 ◀  / 696  ▶