Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ß– Насовіч, с. 139: Прыйшло махам і пойдзе прахам (тлумачыцца як «настаўленне не зайдросціць лёгкім даходам»); Ляцкі, с. 36: Прыйшло махам і пойдзе ветрам-прахам. Як на Грамніцы адліга – з ураджаю будзе фіга. Ужываюць як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды; Грамніцы – свята ў хрысціян, якое ў праваслаўных прыпадае на 15 лютага па новым стылі, а ў католікаў на 2 лютага. Познюю вясну варажыла і завея на Грамніцы. Не прадказвала нічога добрага і рэзкае пацяпленне: «Як на Грамніцы адліга – з ураджаю будзе фіга». А вось лёгкі марозік абяцаў сухое пагоднае лета (Звязда. 2001, 15 лют.). – Прыказкі, кн. 1, с. 96: Як на Грамніцы адліга – з ураджаю будзе хвіга. Як на Грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, дык (то) на Юр'я наесца вол травіцы. Гл. Як (калі) на Грамніцы (Стрэчанне) нап'ецца певень вадзіцы, дык (то) на Юр'я наесца вол травіцы. Як не знае, дык на зоры пазірае. Гл. Калі (як) не знае, дык на зоры пазірае. Як не ўпяклося, дык і не ўварылася. Кажуць пра розныя з'явы, справы, якія на працягу доўгага перыяду не ладзяцца, не выходзяць так, як хацелася б. Ёсць у нас цікавая, надта ж красамоўная прымаўка: «Як не ўпяклося, дык і не ўварылася». Гэта, няйначай, можна сказаць пра сёлетняе лета. Аказваецца, дажджоў, шквалістых вятроў, граду і іншай трасцы было нам яшчэ замала. Сіноптыкі абяцаюць у самы бліжэйшы час надыход... восені (ЛіМ. 1998, 21 жн.). У маёй Таклюсі як не ўпяклося, дык не ўварылася. А чым скончылася? Горкаю, пякучаю слязою і даўнім застарэлым болем. У маёй Таклюсі як не ўпяклося, дык не ўварылася... Надта ж нашая, беларуская прымаўка! Няйначай, усе мы і папраўдзе Таклюсі-недарэкі. Быццам не Бог над намі і ў нас, а – сам д'ябал. Згінь, сатана! (М. Гіль. Як я начараваў цётцы Ганне). Як ні ары, абы чорным дагары. Пра абыякавыя адносіны да працы, да справы. У нашага Лявона на ўсё свае законы: «Як ні ары, абы чорным дагары». «Нікога не чапаю, бо мая хата з краю». «Трэба жыць, як набяжыць» (М. Скрыпка. Лявон). – Як раней казалі, дыму без агню не бывае... – Такія прымаўкі якраз для тых, хто вінаваціць некага ў нейкіх грахах, а вось як знайсці такія, каб апраўдацца? Так адзін казаў: як ні ары, абы чорным дагары. Святых на грэшнай зямлі няма, але людзі ўсё роўна не аднолькавыя: адны лепшыя, другія – горшыя... (У. Дамашэвіч. Месяц у Раі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябал, зявы, напецца, юря
10 👁
 ◀  / 696  ▶