ßЯк (калі) я ем, дык (і) глух і нем. Гавораць у часе яды пры нежаданні размаўляць у гэтыя хвіліны або калі не хочуць адказваць на не зусім прыемнае пытанне, пакідаючы яго без увагі. – Якой ты ад мяне жадаеш дапамогі? Калі я ем, дык глух і нем, і што мне да тваіх праблем! – Без клопату і без трывогі далей грызе ён [Чарвяк] яблык свой, хоць смерць ужо над галавой (К. Крапіва. Матыль і Чарвяк). – Насовіч, с. 196–197: Як ем, і глух і нем; Рапановіч, с. 273: Як ем, то глух і нем. Як малады – то дурны. Кажуць як прабачэнне дураслівасці дзіцяці ці маладога чалавека. Сін.: Маладосць – дурносць. Нічога, як малады – то дурны, некалі ж і яны паразумнеюць, і пабяруцца, і сям'ю наладзяць, будуць вось гэтак жа глядзець на ўнукава вяселле – і ўздыхаць будуць (А. Кажадуб. Высока, сонейка, высока). Як малады – то дурны. Адна толькі маці была за Марыю. Для яе ўсе дочкі харошыя. А што счэпяцца калі сварыцца з-за хлопцаў, казала: «Маладыя – дурныя» (М. Гроднеў. Заручыны). Рыгор здуру ляпнуў яшчэ нешта.. ведама, маладое – дурное... Рыгор не разлічыў. Так і не разгарнуўшыся, дыскусія закончылася тым, чым і павінна была закончыцца. Саноўны «мэтр» навукі прыцэльна наставіў на адно вока і стрэліў коратка і знішчальна: «Вон!» (Г. Змітрыеў. Хроніка непрыкаянай душы). – Федароўскі, с. 176: Малады – дурны. Як мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня. Кожны можа добра згатаваць ежу, калі ёсць з чаго. Сін.: І няўмека пячэ, калі з засека цячэ; Калі ёсць у мяшку, то будзе і ў гаршку. – А ты смачна варыш, гаспадынька. Як хадзіла на работу, то мы елі горш. – Як мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня. Дай мне час, дай з чаго, дык я табе так згатую, што цябе за вушы ад талеркі не адцягнеш... (У. Дамашэвіч. Камень з гары). Усякая будзе гаспадыня, калі мукі поўная скрыня. Аднаго разу, калі дачка стала павучаць яе, маўляў, хто ж гэтак робіць, дзіва што ў вас ніколі парадку не было, Марыля не вытрымала, сказала: – Усякая будзе гаспадыня, калі поўная скрыня (З. Прыгодзіч. Ноч перад нядзеляю). – Ляцкі, с. 51: Усякая гаспадыня, калі мукі поўная скрыня; Прыказкі, кн. 1, с. 250: Калі мукі поўна скрыня, то і свіння гаспадыня. Як набыта махам, так і пайшло прахам. Як штосьці лёгка дасталося каму-н., так і ўсё пацярпела крах. Жамойты, спадзеючыся на дапамогу Міндоўга, выбівалі рыцарскія гарнізоны з гарадоў і замкаў... На вачах ордэн траціў ўсё заваяванае. Як набыта махам, так і пайшло прахам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды
Дадатковыя словы
сямю
8 👁