ßвека, яго прывычак, перакананняў і інш. Сін.: Гарбатага магіла выправіць; Крывое дрэва не выпраміш. [Марфа:] Ты ад мяне нікуды не ўцячэш... Як удасца бычок з лысінкай, дык з лысінкай і здохне. [Шпакоўскі:] Што ты да мяне маеш? (І. Гурскі. Свае людзі). [Лабыш:] Сядзеў [Адась] тры гады ў турме за лістоўкі? Сядзеў. Думаеш, ён перамяніўся пасля гэтага? Не верыцца мне! Калі ўдасца жарабё з лысінкай, дык і здохне такім... (І. Козел. Папараць-кветка). [Агата:] А што я магу адна зрабіць са сваім вырадкам? Кажуць нездарма, што як удалося жарабё з лысінкай, дык і састарэе такім! (А. Махнач. На паляванні). Уродзіцца цяля з лысінкаю, то і з лысінкаю здохне. А на даярак напаў дурны смех. Адна вельмі сакатала – Лідачка-развядзёха: «Кэ-кэ-кэ-кэ!» Не даспадобы такія людзі Тарасісе: «Цьфу, пустальга! Уродзіцца цяля з лысінкаю, то і з лысінкаю здохне...» (П. Місько. Сітус інверсус). Урадзілася цяля з белаю лапінкаю на лбе, так яно і памрэ. – Нічога, мама, не бядуй, – пачаў супакойваць маці Раман. – Я трохі ў парадак селішча прывяду, папраўлю што-кольвечы. І з Мішкам, Пятром, Клаваю пагавару... – Думаеш, я з імі не гаварыла? Але... Урадзілася цяля з белаю лапінкаю на лобе, так яно і памрэ (Б. Сачанка. Непаваротлівы пухнаты чмель...). З якою лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне. Пазнаю, пазнаю: акураціст! З якою лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне. Пазнаю і схілен верыць (М. Лужанін. Трое). Лысае цялятка і здохне з лысінкай. – Вось і я думаю, што вы навучыце яго варушыцца хутчэй. – Хто яго навучыць? Лысае цялятка і здохне з лысінкай (А. Чарнышэвіч. Затор на дваццатым). * «А за што на яго тачыць зубы, – Мануйла адводзіў і ад хрыстапрадаўца гнеў. – З лысінкай ён нарадзіўся, з лысінкай і памрэ» (М. Гроднеў. Нязведаная даль). Але ж нездарма пра тое цялятка з лысінкай кажуць людзі. Гэтак, пэўна, і чалавек. Што катораму наканавана ў жыцці (М. Гіль. Прагал). – Цяпер ужо, бацька, позна пра гэта гаварыць. Нічога не вернеш. – Тут, як той казаў, і на яе, і за яе. Яно-то, канешне, як уродзіцца цялятка з лысінкай, дык і на мясакамбінат з лысінкай адвязуць (В. Макоўскі. Бацькава слова). [Завальня:] Хаця і ёсць прыказка: хто ажэніцца, той пераменіцца. [Тамаш:] Не, пане дабрадзею, кажуць людзі, што калі родзіцца жарабя з лысінкай, дык з той самай лысінкай і ваўкі з'ядуць (С. Кавалёў. Звар'яцелы Альберт). – Прыказкі, кн. 2, с. 304: Лысае жарабя ўрадзілася, лысае і здохне; Як урадзіўся з лысінкай, то і памрэ з лысінкай; Нарадзілася кабыла з лысінкай, дык і здохне, не сцёршы
Дадатковыя словы
зваряцелы, зядуць
13 👁