ßЯкая справа, такая і слава. Кожны мае тое, чаго ён заслугоўвае, чаго ён варты. Гаворыцца з асуджэннем. Сін.: Якая заслуга, такая і пашана; Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць; Якая птушка, такое і гняздзечка; Які госць, такое і частаванне; Які музыка, такая і музыка; Якія самі, такія і сані. – Дзімок гэты харош. Трэба ж, клюнуў на такую нажыўку, – гаварыў па дарозе Кулеба. – Гэта яму навука... Іх не выгараджваю... Якая справа, такая і слава. Доўоні распешчаныя, дурасліцы (Маладосць. 1989. № 3). – Прыказкі, кн. 1, с. 172: Якая справа, такая і слава; Санько, с. 36: Якая справа, такая і слава. Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок – толькі поп ды дзячок. У багатага і па смерці больш прыхільнікаў, чым у беднага: як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок – толькі поп ды дзячок (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок – толькі попік ды дзячок. – А народу сабралася! – Але. Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок – толькі попік ды дзячок (А. Карпюк. Данута). – Раманаў, с. 315: Як багаты ўмрэць, паследні з хаты прэць, а як худачок – толькі поп ды дзячок; Ляцкі, с. 53: Памёр багаты – па пяцёра з хаты, а памёр бедны худачок – толькі поп ды дзячок; Федароўскі, с. 19: Як багаты ўмрэ, то апошні з хаты прэ, а як бядак, то адно поп ды дзяк; Янкоўскі, с. 42: Як багаты памрэ, і апошні з хаты прэ, а як бядак-худачок – толькі попік ды дзячок. Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок – толькі попік ды дзячок. Гл. Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок – толькі поп ды дзячок. Як быка ні кармі, малака не дасць. Бескарысна дабівацца ад чалавека таго, на што ён не здольны. * Як быка ні кармі, малака не дасць. А хіба для гэтага яго кормяць? (А. Зэкаў. Ёсць пытанне). – Прыказкі, кн. 1, с. 139: Як быка ні кармі, то ўсё малака не дасць. Як ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць. Гл. Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць. Як ваўка ні кармі, а яго ў лес цягне. Гл. Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць. Як воўка ні кармі, а ён у лес глядзіць. Гл. Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць. Як воўка ні кармі, а яго ў лес цягне. Гл. Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць
Дадатковыя словы
доўбні
24 👁