ß– Насовіч, с. 188: Яйцы курэй вучаць; Прыказкі, кн. 2, с. 124: Яйцы курыцу вучаць; Яйцы курэй не вучаць. Якая заслуга, такая і пашана. Кожны мае тое, што заслужыў. Сін.: Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць; Якая птушка, такое і гняздзечка; Якая справа, такая і слава; Які госць, такое і частаванне; Які музыка, такая і музыка; Якія самі, такія і сані. [Пытляваны:] Віншую з узнагародаю! [Мікола:] Таксама і вас, Макар Піліпавіч! [Пытляваны:] Ушанавалі нас з табою як мае быць. [Мікола:] Якая заслуга, такая і пашана (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). – Прыказкі, кн. 2, с. 525: Якая заслуга, такая і пашана. Якая клёпка, такая бочка, якая маці, такая дочка. У дзецях паўтараюцца недахопы ці станоўчыя рысы бацькоў. Сін.: Ад крывога дрэва не бывае прамога ценю; Вецвейка ад дрэва недалёка адскочыла; Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду; Яблык ад яблыні недалёка падае; Які куст, такі і адростак; Якое дрэва, такі, і клін, які бацька, такі і сын; Якое карэнне, такое і насенне. Гавораць людзі: «Якая клёпка, такая бочка, якая маці, такая дочка». Я не падобная да маці ні характарам, ні паводзінамі, ні тварам. І гэта мяне суцяшае (С. Лобач. Па закутках памяці). – Прыказкі, кн. 2, с. 125: Якая клёпка, такая й бочка, якая маці, такая й дочка. Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць. Праст. Кожны мае тое, чаго ён заслугоўвае, чаго ён варты. Гаворыцца з асуджэннем. Сін.: Якая заслуга, такая і пашана; Якая птушка, такое і гняздзечка; Якая справа, такая і слава; Які госць, такое і частаванне; Які музыка, такая і музыка; Якія самі, такія і сані. [Гаўрыла Патапавіч:] Выведзі яе [Лаўру]! [Шмонька:] Няёмка неяк так адразу! [Алімпа Іванаўна:] Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць! [Гаўрыла Патапавіч:] Вывадзі, вывадзі, а то даканае! (У. Сауліч. Адзін Гаўрыла ў Полацку). – Прыказкі, кн. 1, с. 430: Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць. Якая птушка, такое і гняздзечка. Кожны мае тое, што заслужыў, чаго варты, што адпавядае яго становішчу. Сін.: Якая заслуга, такая і пашана; Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць; Якая справа, такая і слава; Які госць, такое і частаванне; Які музыка, такая і музыка; Якія самі, такія і сані. [Пажылая госця, аглядаючы кватэру:] Якое ўтульнае гняздзечка! Праўда, Сеня? [Пажылы госць:] Якая птушка, такое і гняздзечка (К. Крапіва. Мілы чалавек). – Янкоўскі, с. 141: Якая птушка, такое і гняздзечка
37 👁