Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ß* Усё ты знаеш. У гэтым твая бяда. Не, не ў гэтым. Знаць можна... Язык не ўмееш трымаць за зубамі. Язык твой – вораг твой (І. Шамякін. Злая зорка). – БРС, т. 2, с. 473: Язык мой – вораг мой. Языком гавары, а рукам волі не давай. Ужываецца звычайна дзяўчынай, калі хлопец пачынае чапаць, абдымаць яе. – Языком гавары, а рукам волі не давай, – гэта Стэфчына прыгаворка заўсёды ацінала Марку, калі ён пачынаў дурэць якім непадобным спосабам (Л. Калюга. Пустадомкі). – Янкоўскі, с. 318: Языком матляй, ды рукам волі не давай. Яйкі курыцу вучаць. Гл. Яйцо (яйка) курыцу вучыць. Яйцо курыцы не вучыць. Гл. Яйцо (яйка) курыцу вучыць. Яйцо (яйка) курыцу вучыць. Малады, нявопытны вучыць старэйшага, больш вопытнага. Гаворыцца з незадавальненнем пра таго, каго лічаць менш вопытным і чые парады непрымальныя. [Стары рабочы:] Абмішуліўся я, гэта праўда. Ну, яна [Насця] далікатна, але, бачу, бярэ мяне ў абарот. Я і не залюбіў быў тады: яйцо курыцу вучыць (К. Крапіва. Канец дружбы). – А цяпер хамут засупоньце. Цягніце супоню... Ага... ага... – Во, брат, як выходіць, – гаварыў Раман свайму таварышу, упіраючыся нагою ў аглоблі і цягнучы супонь. – Яйцо курыцу вучыць (Л. Арабей. Сіні бор). – Зараз жа прыбярыце гэта палена! Ачысціце пляцоўку!.. – Ха! Яйка вучыць курыцу!.. (Вожык. 1985. № 7). Яйкі курыцу вучаць. – Чым раней ты возьмешся за розум, тым табе ж будзе лепей... – Ай-яйяй, яйкі курыцу вучаць. Ну і ну! (А. Асіпенка. Лабірынты страху). Яйцо курыцы не вучыць (яйкі курыцу не вучаць). Малады, менш вопытны не вучыць старэйшага, больш вопытнага. – А я буду спадзявацца, што і мае словы знойдуць прытулак у тваёй галаве. – Не, брат, – круціць галавою пісар, – яйцо курыцы не вучыць (Я. Колас. На ростанях). [Цярэшка:] А знаеце што, дзеванькі? Ідзіце-тка к чорту лысаму. Сабраліся тут... Яйкі курыцу не вучаць! (А. Макаёнак. Трыбунал). * – Ба-а-ач ты яго! – замаргаў вачыма і закруціў галавою Яцына. – Ты, хлопча, пажыві, а потым і гавары. Кураня, як той кажа, курыцу не вучыць (Я. Лецка. Па цаліку). І кожны другі абразіўся б, падыдзі я са сваім кантролем. Прафесійны гонар толькі зачапі... Ды яшчэ нейкі практыкант... яечка супраць курыцы! (Э. Ярашэвіч. Практыка ў Вербічах). Ну, сын шалапут, але яны, старыя людзі, навошта ўолыталіся? А ўсё ад таго, што яйка курыцу вучыць пачало: цяпер не тыя часы, устарэла! (В. Блакіт. Вяселле ў Беражках
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўблыталіся
17 👁
 ◀  / 696  ▶