Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ß* Людскі ж язык касцей не мае. Я так бы раіў: выбраць час і аглядзець усё зараз, а там сама пакажа справа, ці варта шуму ўся аблава (Я. Колас. Новая зямля). – Ляцкі, с. 61: Язык без касці – усё хвашчы; Федароўскі, с. 126: Язык без косці – што хоча, то хлосціць; Прыказкі, кн. 2, с. 382: Язык без касці – што хоч, то й хвашчы. На аснове прыказкі склаўся аманімічны з ёю фразеалагізм, які кіруе залежным словам (лагічным дзейнікам), патрабуючы ад яго абавязковай, прымусовай сувязі «справа» – роднага склону з прыназоўнікам у (язык без касцей у каго), і абазначае 'хто-н. вельмі балбатлівы, гаворыць лішняе'; напрыклад: «У Юлі язык без касцей... псуе нервы і сабе, і яму, Цімоху» (І. Капыловіч). Язык да Кіева давядзе. Пытаючыся, пра ўсё даведаешся, усё знойдзеш. Сін.: Хто пытае, той не блудзіць. – Дзядзечка, я не тутэйшая. Як мне да Кіева дайсці? – Праўду кажуць, што язык да Кіева давядзе. Табе як найпрасцей ці мо бітым шляхам? (Р. Няхай. Туман над стэпам). – Жучок! – сказаў Хомка. – Яму не трэба ні батарэйкі, ні... Адно ціскай... – Тады куплю жучка. Так і спытаць? – Халера яго ведае, як пытаць, але ж язык да Кіева давядзе (І. Чыгрынаў. У горад). Нездарма кажуць, што язык да Кіева давядзе. Да Кіева як да Кіева, а да таго Грохува Алесь к вечару ўсё ж прыбіўся (І. Аношкін. Чырвоная каліна стаяла). Не адразу, але знайшоў я той дом... Язык да Кіева давядзе (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). * Пэўна, на ўсё жыццё [старая] запомніць гэту сваю паездку. Будзе апавядаць ды адно прыгаворваць, якая трапная прымаўка прыдумана людзьмі наконт языка і горада Кіева (М. Тычына. Сярод людзей). Язык да клінікі давядзе (Л. Дайнека. Парадаксізмы). – Запазычана з украінскай мовы: Язик до Киева доведе. – Ляцкі, с. 61: Язык да Кіева давядзе; Прыказкі, кн. 1, с. 280: Язык да Кіева давядзе; Язык Кіева дапытаецца. Язык мой – вораг мой. Функц. не зам. Пра нястрыманасць у выказваннях ці прывычку гаварыць лішняе сабе на шкоду. [Дзед Піліп:] Пастаўка ты, хлопец, пад свой язык тармазы. А то ён без тармазоў у цябе. Просіш прабачэння – і тут зноў паехаў, як па гліністай дарозе. Коўзаешся ва ўсе бакі... [Гаворка:] О-о! А гэта ідэя – тармазы. Язык мой – вораг мой (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы). – Дык чаму ў вас няма прыхода? Не далі? – вярнуў на тую тэму Антонія Мікульскі. – Язык мой – вораг мой... (П. Місько. Мора Герадота). [Галя:] Калі б у цябе язык меней малоў. [Вася:] О, язык мой – вораг мой! Не звяртай увагі на яго... (А. Макаёнак. Узыходзь, шчасце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 696  ▶