Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ßўдаецца ў свайго бацьку (В. Адамчык. Чорны цмок, або Яблык спакусы). А сынка якога [Скакун] вырадзіў? Звер, а не чалавек. Праўду гавораць, што яблык ад яблыні недалёка коціцца (І. Галубовіч. Кувала зязюлька). Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца (не коціцца). Кажуць, яблык ад яблыні далёка не адкоціцца, а бач, як яно... Міхал быў ляснік добры, служака хоць куды, а яго сын што думае (С. Александровіч. На шырокі прастор). – На маіх вачах гадаваўся. – І што вы скажаце пра яго? – Што я скажу, дзіцятухна? Сама ж, мабыць, ведаеш: яблык ад яблыні далёка не адкоціцца... (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). – Тое ж і ёсць, што Хомка сабака. – А пры чым Ленка? – Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца (В. Мыслівец. Мужанцы). – Ён [Сак] добры хлопец. – Можа, і добры. Але радня якая. Яблык ад яблыні, як кажуць, далёка не коціцца (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). – Насовіч, с. 192: Яблыка недалёка коціцца ад яблыні; Прыказкі, кн. 2, с. 127: Яблыка ад яблыні далёка не адкочваецца. Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Пра сацыяльную няроўнасць і неаднолькавы дастатак, дабрабыт. * – Прабач! Песні ў нас розныя, і нашы дарогі скіраваны ў процілеглыя канцы... Адно толькі магу сказаць: па дарозе князёў мяшчэрскіх, дубровіных і гамзеяў гамзеевічаў я не пайду! – Гэта твая справа. Чалавек есць хлеб траякі: белы, чорны і ніякі (Я. Колас. На ростанях). І няўцям было многім, што нараджалася гэтая дабрата ў мнагадзетнай сям'і ўдавы-салдаткі, якая ў першыя пасляваенныя гады хадзіла ў лапцях і зведала той самы хлеб траякі: белы, чорны і ніякі (В. Праскураў. Дабрата). – Янкоўскі, с. 42: Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі; Праказкі, кн. 1, с. 237: Ямо хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Язык без касцей. Нагаварыць можна ўсяго, што хочаш. Кажуць, калі не надаюць значэння якім-н. чуткам, чыёй-н. балбатні. Уздыхае Віцька Зайцаў... Трэба было ідэю ратаваць... Бо начальству што?.. Любое шэфства можа ўзяць. Язык без касцей. Яшчэ і ў раённай газеце напішуць пра гэтае шэфства (П. Місько. Канал імя Віцькі Зайцава). Ці мала што выдумаць ці сказаць людзі могуць? Язык без касцей... (Б. Сачанка. Вялікі Лес). [Верка:] Не плач... Ці мала што кажуць! Язык без касцей (Я. Шабан. Востраў Алены). – Усё выклала. Мусіць, і пра Ліду паведаміла? – І пра Ліду... – Няпраўда! Што-што, а гэта – напасць, паклёп. Язык без касцей (Л. Калодзежны. Трэція пеўні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
12 👁
 ◀  / 696  ▶