Ø– Прыказкі, кн. 2, с. 422: Шчасце не конь – у аглоблі не запражэш. Шчасце пераходзячы жыве. Шчасце – не пастаянны, зменлівы стан. Чалавек за сваё жыццё мусіць пабачыць і добрага, і дрэннага, бо шчасце пераходзячы жыве (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Насовіч, с. 190: Шчасце пераходзя жыве; Прыказкі, кн. 2, с. 424: Шчасце пераходзя (пераходам) жыве. Шылам кісялю не схваціш (не схопіш). Пра марнасць чыіх-н. намераў, немагчымасць дасягнуць чаго-н. Шылам кісялю не схваціш. Нічога мне гэты святы пісьмапісец не зробіць. Аднак.. чаго ён ад мяне хоча? (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). – Прыказкі, кн. 1, с. 226: Шылам кашы не схваціць. Шылам мора не нагрэеш. Дзейнічаючы мізэрнымі сродкамі, не даб'ешся ніякіх вынікаў. – Выходзіць, нейкую затаўку да прыварка і вам даюць. Унь як смачна пахне. – А як жа, даюць трохі. – Раман прыжмурыўся, хітра зірнуў на сына. – Шылам мора, сынок, не нагрэеш. З'еў бы сам, дык толк быў бы, а так кожнаму і панюхаць не дастанецца (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). – Рапановіч, с. 273: Шылам свет не нагрэеш; Аксамітаў, с. 145: Гарачым шылам мора не нагрэеш. Шыла ў мяшку (у мяху) не схаваеш (не ўтоіш). Немагчыма ўтаіць тое, што само сябе выдае. Азнаёміўшыся з данясеннямі афіцэраў, нахмураны генерал устаў і захадзіў па пакоі. «Шыла ў мяшку не схаваеш, – падумаў ён. – Прыйдзецца афіцыйна давесці да ведама войска» (І. Гурскі. Вецер веку). У рэдакцыі пакуль нічога не заўважалі, а Таня нікому нічога не расказвала, нават Любе. І ўсё ж – шыла ў мяшку не схаваеш. Першая зноў-такі заўважыла Люба (Л. Арабей. Дзень мінулы, дзень наступны). Кажуць, шыла ў мяшку не схаваеш – пра маю здольнасць прадбачыць падзеі даведаліся і настаўнікі (Б. Сачанка. Трэцяе вока). Ад яе, ад маці, Валодзя стараўся ўтаіць прычыну частых затрымак у Каласках. Смешны ён, шыла ў мяшку не схаваеш (І. Капыловіч. Бяроза на мяжы). Шыла, як кажуць, у мяху не ўтоіш, так і Дзянісава сцежка атапталася, і сябры даведаліся, што ў вёсцы Бягунцах жыла нейкая сіраціна, каторая прыглянулася сіраціне (У. Галубок. Посная гусяціна). – Прачулі, гады, у якой ты арміі. – Што ж, шыла ў мяшку не ўтоіш (М. Ткачоў. На беразе Сожа). Вечарам прыйшоў дзядзька Ігналь. Ля парога спыніўся і ціха спытаўся у Алесевай маці: – Ведае ўжо? – Ведае. – Не трэба было казаць хвораму... – Шыла ў мяшку не ўтоіш (І. Сіняўскі. Заранка). Як ты не скрывай, а людзі
Дадатковыя словы
дабешся, зеў
8 👁