ØСтрэл дуплетам). [Дубовік:] Замаўчыш ты ці не? [Віхура:] Няхай гаворыць, што ў цвярозага на розуме, тое ў п'янага на языку... (І. Гурскі. Новы горад). * [Скаруба:] Дык гэта ж ён так... П'яны вось і вярзе. [Віталік:] Што ў п'янага на языку, тое... (А. Маўзон. Куды ідзеш, Сяргей?). – Калька з лацінскай мовы: Quod in animo sobrii, id est lingua (літаральна «Што ў думцы (душы) цвярозага, тое (ёсць) на языку п'янага»). Відаць, у лацінскую мову выказванне прыйшло з грэчаскай мовы, дзе яно ў блізкай да папярэдняга форме належыць пісьменніку і філосафу Плутарху(45 – каля 127 гг.). – Насовіч, с. 190: Што ў цвярозага наўме, то ў п'янага на языцэ; Прыказкі, кн. 2, с. 355: Што ў цвярозага на вуме (на мыслі, на думцы, у галаве), то ў п'янага на языку. Што хачу, тое і варачу. Раблю так, як хочацца, як уздумаецца (пра паводзіны самадура). Вікенцій Паўлавіч.. рабіў усё з аглядкай на нормы маралі, этыкет: крый божа, не даць сабе, як кажуць, забурэць, стаць уладаром: што хачу, тое і варачу. Застацца чалавекам! (І. Шамякін. Губернатар). Што (чаго) не ясі, таго у рот не нясі. 1. Не ўмешвайся не ў свае справы. – Зараз учыню цуд. Каго ажывіць з усёй гэтай каралеўскай кампаніі? Ці, можа, усіх ажывіць? – Не жартуй! Кінь глупства плясці!.. – Нікога не ажыўляць, – загадаў Дзіда-дзед. – Што не ясі, у рот не нясі! (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). 2. Не чапай таго, што не падабаецца. – Не бойся, не адаб'ю [у цябе тваю каханку]. Такога цвету – па ўсяму свету!.. – Чаго не ясі, таго ў рот не нясі! Шчасце якое! Патрэбен ты мне, як хата сабаку (І. Мележ. Людзі на балоце). – Насовіч, с. 181: Чаго не ясі, таго і ў рот не нясі; Янкоўскі, с. 258: Чаго не ясі, таго і ў рот не нясі; Ліцвінка, с. 95: Чаго не ясі, таго ў рот не нясі. Шукай жонку ў гародзе, а не ў карагодзе. Гаворыцца як парада хлопцу пры выбары жонкі. Сін.: Выбірай жонку не на ігрышчы, а на іржышчы. – Чаму не танцуеш?.. – Не хочацца, дзядзька, – сказаў Андрэй. – І то праўда, – адразу згадзіўся Лаўрэн. – Мой нябожчык бацька казаў: «Шукай жонку ў гародзе, а не ў карагодзе» (Л. Дайнека. Людзі і маланкі). Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а ў агародзе. Дзядуля некалі жартаваў: «Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а ў агародзе». Карагодам лічылі будні жыцця, а гародам – у каго як, і прымаўкі цалялі дасціпна: праз агонь скачы, а дзеўку сам сачы (В. Дубінка. Не плач, душа мая
Дадатковыя словы
адабю, пянага, пяны
6 👁