Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Øжом жнуць і не жменяю, а грабелькамі ловяць жыта. Праўду кажуць, што край – то абычай (В. Адамчык. Год нулявы). – Што ні край, то і звычай, – заўважыў Яўхім, калі старасціха адышлася. – Дзе ты, ліханька, знойдзеш у нашым Зазер'і ці ў вашай Скобраўцы агародчык перад хатай без чаромхі і бэзу, а тут – пустка (А. Пальчэўскі. Жнівеньская раніца). – Ляцкі, с. 60: Што край – то абычай, што старана – то навіна; Прыказкі, кн. 1, с. 293: Што край, то абычай; Што ні край, то свой звычай. Што ні мах, то ўсё бяда па зубах. Кажуць, калі на кожным кроку чалавека чакае бяда. Народ кажа: «Што ні мах, то ўсё бяда па зубах». Акрамя пакут, у нас нічога іншага няма. Няма іншай гісторыі, няма іншай культуры... (Крыніца. 1993. № 2). – Федароўскі, с. 26: Дзе ні мах, то ўсё бяда па зубах. Што ні поп, то свая малітва. Кожны кіраўнік, начальнік дзейнічае па-свойму, заводзіць свае парадкі. Што ні поп, то свая малітва. Што ні начальнік астрога, то свае здзекі над людзьмі. Пасля забойства начальніка Мінскага турэмнага замка арыштантаў пачалі тасаваць і перакідваць каго куды (С. Александровіч. На шырокі прастор). – Ляцкі, с. 60: Што поп, то новыя й пацеры. Што ні робіцца, усё на лепшае (да лепшага). Ужываецца як выказванне прымірэння з тым, што ёсць, і спадзявання на лепшае. Чалавек не заўсёды ведае, ці правільна ён выбраў. І добра, калі ты ўведаеш, што выбраў няправільна. А як уведаеш? Супакоіш сябе думкай: што ні робіцца – усё на лепшае (А. Кажадуб. Мае рэкі). – Оля, ну навошта так убівацца? Дасць Бог – усё да лепшага. Што ні робіцца, усё да лепшага (Г. Марчук. Люцікі-кветачкі). Што пасееш, тое і пажнеш. Функц. не зам. 1. Кажуць пра залежнасць ураджаю ад сяўбы. На полі праца аж кіпіць – адной хвіліначкі ўпусціць сяўба не дазваляе. У гэты час не адпачнеш, бо што пасееш, тое і пажнеш (У. Корбан. Супоня). Якраз выхадныя, і большасць людзей, учарашніх вяскоўцаў, цяпер на лецішчах ці ў родных вёсках – на агародах: што пасееш, тое і пажнеш, вясновы дзень і сапраўды год корміць (Б. Пятровіч. Нічый Чарнобыль). Што пасееш, тое й пажнеш... Таму рупліўцы ратаі і сейбіты спрадвеку жывуць святым клопатам: і каб ўдосталь намалаціць, і каб засталося – пасеяць (В. Рагаўцоў. Што пасееш, тое й пажнеш...). – Я вось ад сястры еду, маці пасылала праведаць. – І як ёй там у замужжы? – Жывуць, хлеб жуюць. Сэрца забалела, як зірнуў на тое
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зазері
24 👁
 ◀  / 696  ▶