Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Øваліў гаспадар і жартам дадаў: – Што кажух – то не вата, што капуста – то не гарбата (У. Гніламёдаў. Вяртанне). – Янкоўскі, с. 172: Што кажух – то не вата, што капуста – то не гарбата; Прыказкі, кн. 1, с. 273: Што кажух – то не вата. Што каму баліць, той пра тое і гаманіць. Гл. Што ў каго (каму) баліць, той пра тое (аб тым) і гаманіць (гаворыць, крычыць). Што каму дапякае, той пра тое і гукае. Кожны гаворыць пра набалелае. Сін.: Што каму рупіць, той тое і жупіць; Што ў каго баліць, той пра тое і гаманіць. Ну возьмем хаця б крытыку (што каму дапякае, той пра тое і гукае). Чытаю-перачытваю шматлікія рэцэнзіі на паэтычныя зборнікі апошніх гадоў і пераконваюся, што наша сучасная крытыка не проста талерантная, паважна-ўнікальная, але досыць часта кампліментарная, усхваляльная, безадноснааморфная да мастацкай шэрасці (А. Бельскі. Каму розгі, каму смех). – Санько, с. 49: Што каму дапякае, той пра тое і гукае. Што каму рупіць, то той тое (пра тое) і жупіць. Кожны гаворыць ці думае пра набалелае. Сін.: Што каму дапякае, той пра тое і гукае; Што ў каго баліць, той пра тое і гаманіць. – А хто табе казаў пра ўсё гэта? – Хто мне казаў пра ўсё гэта? Што каму рупіць, то той пра тое і жупіць. Калі мне што трэба пачуць, дык я да таго і прыслухоўваюся (К. Чорны. Бацькаўшчына). Я ведаў, што пры першым зручным выпадку дырэктар абавязкова скажа: ат, справы не важныя – бухгалтар у мяне не надта складны. Як кажа народная прымаўка: што каму рупіць, той тое і жупіць (Я. Скрыган. Дакументальная рэвізія). Што каму рупіць, той тое і жупіць. Мне вельмі хацелася пазнаёміцца з аўтаматам, хоць бы ў чарцяжах (Я. Васілёнак. Самае важнае адкрыццё). – ТСБМ, т. 2, с. 260: Што каму рупіць, той тое і жупіць; БРС, т. 1, с. 413: Што каму рупіць, той тое і жупіць. Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з канём не аб'едзеш. Гл. Суджанага і канём не аб'едзеш. Што край, то абычай. Гл. Што ні край, то і, свой абычай (звычай). Што лапці сплятуць, таго боты не разолытаюць. Што прыдумае мужык (ніжэйшы чын), таго не разгадаць, не прадугадаць пану (вышэйшаму чыну). [Несцерка:] Адпраўляй Кацярыну насустрач Андрэю, а як звечарэе – прыходзь да касцёла. Будзе яму [пану] нявеста ды з другога цеста. Папомні маё слова: што лапці сплятуць, таго боты не разолытаюць. Будзе вяселле! (У. Бутрамееў. Новыя прыгоды Несцеркі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш, разблытаюць
4 👁
 ◀  / 696  ▶