Øі да ўсіх іншых. Уражанне ж такое нядобрае ў вас, мусіць, таму, што вельмі часта бываеце тут. Ведаеце прымаўку – што залішне, то не здорава? (І. Чыгрынаў. Чалавек з мядзведжым тварам). Вока і інтуіцыя падказвалі Шуру, што вось менавіта на гэтым руху напільніка яму трэба спыніцца, бо, як кажа Пашка Селяшчук, «цо занадта, то нездрова» (А. Шлег. Сталінскія «байструкі»). – А гарэлку піць можна?.. – Не толькі можна. Трэба. Але ў норме. Таварышы, папярэджваю: у норме. Цо задужэ, то не здрова, як кажуць палякі (І. Шамякін. Злая зорка). – Паўкалька з польскай мовы: Co zaduzo, to nie zdrowo. – Прыказкі, кн. 2, с. 475: Што задужа, то не здарова; Што задужа, то не здрова. Што залішне, то не здрова. Гл. Што задужа (занадта, залішне), то (тое) не здрова (не здорава). Што занадта, то не здрова. Гл. Што задужа (занадта, залішне), то (тое) не здрова (не здорава). Што з воза ўпала, тое (то) прапала. Што страчана, згублена, таго не вернеш. Сін.: Нежывога з магілы не падымеш. Той, хто памёр дагэтуль, дык яго ўжо не вернеш назад у жыццё. Што з воза ўпала, то прапала! (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). Дык чаго ты нос павесіў? Вальку ўсё сніш? Што з воза ўпала, тое прапала, кажуць старыя людзі, кінь, забудзь назаўсёды... (М. Лынькоў. Апошні зверыядавец). Нічога не трэба шукаць... Што з воза ўпала, тое прапала (Я. Васілёнак. Таццяна Ларына). – Трасцу аддамо, – прагудзеў мужчына з чорнаю барадою. – Што з воза ўпала, тое прапала, – уставіў і невялікі дзяцюк (Л. Арабей. На струнах буры). – Насовіч, с. 188: Што з возу спала, пішы прапала; Федароўскі, с. 341: Што ўпала, то прапала; Прыказкі, кн. 1, с. 283: Што з воза ўпала, то ўжо прапала; Што з воза ўпала, даўно прапала. Што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата. Кажуць пра перавагу аднаго прадмета над другім. – А можа, кажух, паніч, надзенеш? – А добра, бо штось халаднавата. – Даў яму [гаспадар] кажуха апрануць, і едуць далей... – А што, паніч, не сцюдзёна цяпер? – О, не! Цяпер цёпла. – А можа, паніч, есці хоча? – О, і дужа хачу. – А што, панічу: што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата (К. Каганец. Што кажух, то не вата). [Заціруха:] Згатуем капусту! Кіслую капусту! Вельмі карысная страва. У ёй шмат вітамінаў, і яна вельмі спажыўная. Нават прыказка такая ёсць: «Што кажух, то не вата, што капуста, то не гарбата!» (В. Зуб. Злавацца не трэба). – Цяпер я вось кажухі шыю. – Маладзец! – пах
7 👁