Øй дзякуй богу (К. Крапіва. Дзве кумы). Ты ніяк пра дзіця не дбаеш, ты думаеш, што дзень пражыў, то і дзякуй богу? А што наперадзе? Ты думаеш, вайны не будзе? (К. Чорны. Трэцяе пакаленне). Прыйдуць немцы, абкружаць гэты дом, пабяруць усіх – і скончана. Ці прыляціць самалёт, можа нават свой самалёт, плясне бомбу – і таксама ўсё скончана. Вайна. Што дзень пражыў, то й дзякуй богу (Л. Арабей. Іскры ў папялішчы). Усім не салодка жывецца. Вось хоць бы і мая доля. Што за доля? Пражыў дзянёк – і дзякуй богу (Я. Колас. Цяжкая доля). Што дразду па чужому гнязду? Кажуць пра таго, каго зусім не кранаюць інтарэсы, справы іншага чалавека, калектыву, дзяржавы і г. д. Пасля апячатвання судна ён хадзіў у пасольства Расіі. На Юзіка паглядзелі прыязна, запэўнілі, што Беларусь, вядома, братняя дзяржава, і яны разумеюць яго незайздроснае становішча, але – што дразду па чужому гнязду? (Звязда. 2001, 20 студз.). – Федароўскі, с. 82: Што дразду па чужому гнязду; Прыказкі, кн. 2, с. 442: Што дразду па чужому каню. Што дурны папсуе, то і разумны не выправіць. Кажуць з неадабрэннем пра таго ці таму, хто сваімі дзеяннямі ці словамі непапраўна нашкодзіў супольнай справе. Як увялі [на вочную стаўку] Грабчука і Чарныша, Кулеба тут жа кінуў рэпліку: – Што дурны папсуе, то і разумны не выправіць. – Грамадзянін Кулеба, вам слова не давалі, прашу не парушаць парадак, – папярэдзіў следчы, адчуўшы, што ў рэпліцы ягонай пэўны намёк (Маладосць. 1989. № 3). – Федароўскі, с. 87: Што дурны папсуе, то і разумны не выправіць. Што задужа (занадта, залішне), то (тое) не здрова (не здорава). Залішняе, празмернае не ідзе на карысць. Кажуць як жаданне захоўваць пачуццё меры. Сін.: Лішняга і свінні не ядуць. – Ну, хлопцы, што задужа, то не здрова, – Платон Верамей.. саскочыў на зямлю. – Аднаго [мужчыну] можна так і заездзіць. Праўда, Восіп? (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). Не любіць такіх катухоў Петрунея: што занадта, то не здрова. Парасятам мо і падабаецца лазіць, а і прыбіраць там цяжэй, і карміць – падымай вядро ледзь не да свайго носа... (П. Місько. Ціхае лета). Не раскідвайцеся ўзнагародамі. А то яны сваю вагу губляюць. Што занадта, тое не здорава (А. Махнач. На паляванні). – Спаіць мяне хочаце? Не выйдзе! Мінуліся тыя часы. Досыць з мяне таго, што выпіў. Як кажуць, «што занадта, то не здрова». Я на ўласным вопыце ў гэтым пераканаўся (В. Зуб. Госці з космасу). А да вас я адношуся, як
11 👁