Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Øабо пра чые-н. беспадстаўныя прэтэнзіі. – Давайце гаварыць шчыра і цвяроза. Каб выратавацца, бальшавікі не пабаяліся ніякай плямы, падпісалі з Германіяй вельмі ўніжальную дамову, сунулі ёй агромністы прэзент. Дык чаму дзеля свайго выратавання мы не можам самі падпісаць сваю, можа, таксама не зусім прыемную дамову з той жа Германіяй?... – Па-першае, што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку... (Г. Далідовіч. Свой дом). Трэба нагадаць, што, мабыць, адзін з самых антыдэмакратычных афарызмаў усіх часоў і народаў – «Што дазволена Юпітэру, не дазволена быку» – мае прамое дачыненне да Еўропы. Еўропы, якая ўпершыню губляла сваю цнатлівасць – у постаці гераіні старагрэцкага міфу (А. Хадановіч. Закапаная прыгажуня). – Галоснасць усё-такі... – Не забывайцеся, што ёсць два ўзроўні галоснасці! – Дзіўна... Партыя ж адна і народ адзін. – Тое, што дазволена Юпітэру, не дазволена быку! – мовіў мэтр (В. Якавенка. Памяну і свечку пастаўлю). Што ні кажыце, а падобныя жэсты – вартыя Напалеона. Быў яфрэйтарам, стаў маладым сяржантам. Быў палкоўнікам... Хаця, канешне, няцяжка адным росчыркам пяра раскідаць зоркі па пагонах тым, каму сапраўдныя званні прысвойваў, напрыклад, маршал Жукаў. Зрэшты, што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку, як казалі старажытныя (С. Астраўцоў. Шампанскае на асфальце). – Калька з лацінскай мовы: Quod licet Jovi, non licet bovi. Юпітэр – вярхоўны бог у старажытных рымлян (як Зеўс у грэкаў). Мяркуюць, што ўзнікненне прыказкі звязана з міфам пра ператварэнне Юпітэра ў быка пры выкраданні ім вельмі прыгожай Еўропы. – Ліцвінка, с. 147: Што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку. Што два, то не адзін. Пра перавагу ў чым-н. двух чалавек перад адным. Назаўтра з раніцы Таня пайшла да Зойкі, да каго ж ісці, як не да лепшай сяброўкі. Нездарма кажуць: што два, то не адзін (А. Кажадуб. Стрэчанне). – Прыказкі, кн. 2, с. 37: Што два, то не адзін. Што дзень – бліжэй да смерці. Пра няўмольнае набліжэнне смерці. Зараз буду лысы дзядзя, зараз горб на спіну сядзе, зараз немач ногі скруціць... Так, што дзень – бліжэй да смерці (К. Крапіва. Шкірута). – Прыказкі, кн. 2, с. 409: Што раз, то бліжэй да смерці. Што дзень (дзянёк) пражыў, то і дзякуй богу. Пра трывожнае, неспакойнае існаванне, калі даводзіцца чакаць горшага ў жыцці. – Ну як жа, кумка, маецца? – Кума ў кумы пытаецца. – І не пытайся лепш, кума: цяпер жа, ведаеш сама, што дзень пражыў, то
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 696  ▶