Øяк кажуць людзі (Я. Купала. Паўлінка). Ой, зайграю, загуду. Што было, тое сплыло, пайду з дудкаю ў сяло (В. Вітка. Дударык). [Малання Адамаўна:] Дзякую, дзякую. За старое не крыўдуйце. Што было, тое сплыло (Э. Валасевіч. Бывайце здаровы). – Лішняе, Ігнат, – крануў яго за локаць Волак. – Не пра тое трэба... Што было, то сплыло (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць вясну). Не варта, дзядзька Мікіта, пра гэта. Што было, то сплыло (І. Навуменка. Раман з эпілогам). * Што было, што не – сплыло ўсё, як вадзіца ў мора, засталіся толькі думкі на бяду, на гора (Я. Купала. Дзе?..). – Ты калісьці кахала мяне. – Што калісьці было – за вадою сплыло. – І ніколі не вернецца? – Не (А. Куляшоў. Грозная пушча). – Насовіч, с. 187: Што было, на мора сплыло; Федароўскі, с. 77: Што было, даўно на мора сплыло. Што вінен, аддаць павінен. Ужываецца ў дачыненні не толькі да пазычаных грошай, рэчаў, але і да чаго-н. узятага на пэўны час. Звычайнае і простае, ва ўсіх адносінах людскае: нясу ў бібліятэку кніжкі, даўнавата ўзяў; аднесці трэба, што вінен – аддаць павінен; з бібліятэкі ўзяў з дзесяць; аднясу, некаму таксама трэба, нехта ж чакае... (Ф. Янкоўскі. Гаваркое, неасцярожнае, «нятое»). Адлічыў роўна паўтары тысячы долараў і аддаў іх Аляксандру. Нездарма кажуць: што вінен, аддаць павінен. Асабліва калі гэта доўг у «зялёных». Калі прыйшоў тэрмін аддаваць «баксы», Аляксандр пастукаўся ў дзверы Эльмара і, апусціўшы вочы да дарагога дывана на падлозе, пачаў бубнець: маўляў, інфляцыя, падзенне курса... (Звязда. 2001, 15 лют.). – Федароўскі, с. 333: Што вінна, то аддаць павінна; Хто вінен, аддаць павінен. Што гадок, то і ядок (сынок). Кажуць пра сям'ю, у якой часта нараджаюцца дзеці. Сін.: Што ні год, то ўдод. Часам у Ліхадзіевічах жартавалі: «У Хімкі з Януком што гадок, то і ядок» (І. Гурскі. Дзве сястры). Марылька Гарцава – баба рабочая, што гадок, то й сынок (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі). Пра Ігната на ўсю вёску ўжо пусцілі пагалоску: «Ну й багат! Як Ігнат!» Хто цялушкамі й быкамі, а Ігнат дык едакамі: што гадок, то й ядок (К. Крапіва. Святло ў кут – менш пакут). – Янкоўскі, с. 139: Што гадок, то і ядок; Што гадок, то і сынок. Што галава, то розум. Гл. Што ні галава, то розум. Што год, то ўдод. Гл. Што ні год, то ўдод. Што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку. Гаворыцца з асуджэннем пра чыю-н. няскромнасць, нетактоўнасць
Дадатковыя словы
сямю
8 👁