Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀНад Нёманам). Прыбаўлялася універсальных інструментаў, за якімі неабходна было сачыць, рамантаваць іх, а многія рабіць. Аднаму? Адзін у полі не воін. У Клімчанкі з'явіліся здольныя вучні (М. Гроднеў. Сонечны вецер). [Коркін:] А вам трэба б было не толькі аднаму думаць, бо, як кажа прыказка, адзін у полі не воін, а перш за ўсё пазнаёміцца з думкамі іншых... (В. Зуб. Сумленне ў шафе). * Часамі яго [Варанецкага] апаноўвала згрызота сумлення, што ён маладушнічае, адступае, не вядзе барацьбы супраць таго, што замінае і шкодзіць уздыму гаспадаркі. Але як, як змагацца? Адзін, як кажа мудрасць народная, у полі не ваяка (І. Дуброўскі. Зямныя вузлы). Цацура запрашае аўтара на паляванне: «Удвох, знацца, весялей будзе... Адзін у лесе не воін» (В. Праскураў. Надзейка). – Прыказкі, кн. 1, с. 373: Адзін у полі не воін. Ад (з) напасці не прапасці. Гаворыцца ў адказ на чые-н. пагрозы. – Ад напасці не прапасці, – абазваўся Мішка сваёй любімай прыказкай. – Ліха перамелецца, радасць застанецца... (С. Кухараў. Зорка Канікула). Спі, пакуль не гоняць з хаты, люлі, люлі, спі! Ты ж не рынешся ў канаву з гора ды з бяды, – красці выўчышся на славу, пан будзеш тады... Што, з напасці не прапасці. Гулі, гулякі! Спі, пакуль не ўмееш красці, люлі, люлі, спі! (Я. Купала. Над калыскай). – Насовіч, с. 122: Ад напасці не прапасці; Прыказкі, кн. 1, с. 453: Ад напасці не прапасці. Ад (з) работы коні дохнуць. Кажуць, часам жартаўліва, у апраўданне сваёй ці чыёй-н. бяздзейнасці або тады, калі хочуць перастаць рабіць што-н., перапыніць працу. Заўтра пойдзеш у лес... Ты не вер, гэта дурань прыдумаў, што ад работы коні дохнуць. Усё, брат, ад догляду, на ўсё трэба добрае вока... (Я. Брыль. Рэўнасць). – Ужо скора год, як на пенсіі, – пахваліўся Архіп Архіпавіч. – Сваё аддзяжурыў. Хопіць! Бо, казаў той, ад работы і коні дохнуць, – і весела засмяяўся (І. Сіняўскі. На паляванні). Самусік размашыста ўдзёўонуў тапор. – До. Канчай. Ад работы коні дохнуць (Л. Калодзежны. Паўлюк Самусік са Стаўроў). – Паабедаю ды зноў на поле. На работу. – На работу ды на работу, як той удод, дзяўбеш. З работы коні дохнуць. Хай трактар працуе, у яго сто конскіх сіл. Што табе, памерці некалі будзе з-за гэтай работы? (Я. Ермаловіч. Зазімак). – Аксамітаў, с. 17: Ад работы і коні дохнуць. Адклад не ідзе на (у) лад. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна ці трэба зрабіць неадкладна. Сін.: З ад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся, ўдзёўбнуў
39 👁
 ◀  / 696  ▶