Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Àбудуць дзеці – тры сама меней, як у той пагаворцы: адзін сын – не сын, два сыны – палова сына, тры сыны – сын, – як цяжка будзе ўсюды паспець (Л. Левановіч. Якар надзеі). Адно дзіця – няма дзяцей, двое дзяцей – што адно, а трое – сям'я. Уцякаць найлепш утрох. Адзін захварэе, дык двух яго нават і паднясуць, на днёўках менш даводзіцца кожнаму дзяжурыць, зручней перапраўляцца цераз рэкі... Словам, як гаварылася, адно дзіця – няма дзяцей, двое дзяцей – што адно, а трое – сям'я (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). Адно дзіця – не дзіця, двое дзяцей – паўдзіцяці, трое дзяцей – гэта дзіця. У іх цэлая печ дзяцей... Чацвёра!.. Бацька ж лічыць, што ў яго толькі двое дзяцей. Ведаеш, чаму? Свая матэматыка. Ён разважае так: адно дзіця – не дзіця, двое дзяцей – толькі паўдзіцяці, а трое – вось гэта дзіця. Далей ідзе звычайны падлік. Вось і атрымліваецца, што ў яго двое дзяцей (В. Праскураў. Людзісуседзі). Чым больш у народа дзяцей – тым зайздросней яго будучыня, тым шчаслівейшы лёс. Не я прыдумаў: адно дзіця ў сям'і не дзіця, двое дзяцей – паўдзіцяці, і толькі трое дзяцей – дзіця! (В. Зянько. Ад полю, ад лесу, ад лёну...). – Насовіч, с. 118: Адзін сын – не сын, два сыны – паўсына, тры сыны – сын; Федароўскі, с. 91: Адно дзіця, то так, як жадно, а двое, то палавіна дзіця, а трое, то ўжо дзіця цэлае; Прыказкі, кн. 2, с. 117: Адно дзіця – не дзіця, двое дзяцей – палова дзіцяці, трое дзяцей – гэта дзіця. Адзін сын у сям'і – бліннічак, смятаннік. Пра выключныя, спрыяльныя адносіны да адзінага сына ў сям'і. Згодна народнай прымаўцы, адзін сын у сям'і – бліннічак, смятаннічак. Толькі мне і ў галаву ніколі не прыходзіла думаць пра такія даваенныя прысмакі, – маці рабіла прыбіральшчыцай райспажыўсаюза (Р. Барадулін. Дзякуй роднаму слову!). – Прыказкі, кн. 2, с. 87: Адзін сын – смятаннік. Адзін у полі не воін. Функц. не зам. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка дабіцца чаго-н., справіцца з чым-н. Часцей ужываецца як апраўданне чыйго-н. бяссілля, бездапаможнасці. Сін.: Адзін дасужы, ды нядужы; Адзін і ў кашы няспорны; Адзін – не трапіш у кон, то выскачыш вон; Адна галавешка і ў печы тлее; Адной рукой і вузла не завяжаш; Адной рукой у далоні не пляснеш; Адным калом плота не падапрэш. – Гавораць жа і так: адзін у полі не воін... Што я магу зрабіць, Казюк? – Многае можаш, калі толькі захочаш (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Сам загінеш і нам наробіш клопату. Ты яшчэ малы, дый адзін у полі не воін (І. Гурскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя, сямі
43 👁
 ◀  / 696  ▶