Àадным кані едуць, давайце прыпынім скакуна ды згуляем шчаслівае вяселле (У. Ліпскі. З палаты «мінёраў»). – Насовіч, с. 119: Аднаму і ў кашы няспорна; Прыказкі, кн. 2, с. 37: Адзін і ў кашы няспорны; Аднаму і ў кашы няспорна; Адзін і ў кашы прападзеш. Адзін – не трапіш у кон, то выскачыш вон. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка дабіцца чаго-н., справіцца з чым-н. Сін.: Адзін дасужы, ды нядужы; Адзін і ў кашы няспорны; Адзін у полі не воін; Адна галавешка і ў печы тлее; Адной рукой і вузла не завяжаш; Адной рукой у далоні не пляснеш; Адным калом плота не падапрэш. Ну, а перамагчы Гарунова, самі ведаеце... Як кажуць, пугай абуха не пераб'еш... Галавы б я нават сваёй не пашкадаваў, каб ведаў, што страчу яе недарма. Але ж адзін нічога не зробіш. Адзін – не трапіш у кон, то выскачыш вон (І. Дуброўскі. Зялёныя вузлы). Адзін раз схлусіўшы, хто табе паверыць? Кніжн. Пра непазбежную страту даверу да таго, хто схлусіў хоць аднойчы. Зразумела, Панцеляймон Кандратавіч дапусціў вялікі грэх: пакрывіў душой. Ён, чалавек адукаваны, ведаў афарызм Казьмы Пруткова: «Адзін раз схлусіўшы, хто табе паверыць?» Таму і рашыў стаяць на сваім да канца (І. Новікаў. У пошуках ісціны). 5-ы том выйшаў без актуальнага артыкула «Голад», хоць слова гэта ў 1-м томе [энцыклапедыі] надрукавана курсівам. Міжвольна прыгадалася: адзін раз схлусіўшы, хто табе паверыць? (Г. Лагуновіч. Калі двойчы два – пяць). – Паўкалька з рускай мовы: Единожды солгавши, кто тебе поверит? Афарызм, аўтар якога – Казьма Пруткоў, быў апублікаваны ў ліку іншых у 1884 г. Адзін Сцяпан – заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача. Аднаму, без сям'і лягчэй пражыць ці перажыць нястачу, чым сямейнаму чалавеку. – Ну, і што з вамі будзе [пасля звальнення з працы]? – А што ж будзе? Вазьму лахі пад пахі – маёмасць мая невялікая – ды пайду шукаць шчасця па свеце. Дзе-небудзь прыпынюся. Ёсць такая прыказка: «Адзін Сцяпан – заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача» (Я. Колас. На ростанях). – Янкоўскі, с. 112: Адзін Сцяпан – заўсёды пан, а калі і нястача – дзіця не плача. Адзін сын – не сын, два сыны – палова сына (паўсына), тры сыны – сын. Гаворыцца з адабрэннем пра бацькоў, у якіх тры сыны, бо хоць адзін з іх стане ўцехай бацькоў. Ну, вось калі ў мяне
Дадатковыя словы
перабеш, сямі
38 👁