Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Àка. Простыя ісціны). Заўважыўшы, што курыца грабе, шукаючы спажыву, – ад сябе, рагочам, пальцам тыцнуўшы: «Дурная...» Рагочам, быццам прымаўкі не знаем: «Сам-насам з'еш употай хоць вала – адна хвала» (А. Бачыла. Вартасць). – Насовіч, с. 118: Адзін хоць з'еш вала, усё адна хвала; Прыказкі, кн. 2, с. 37: Адзін з'еш хоць вала, то адна хвала. Адзін з сошкай, а сямёра (пяць) з ложкай. Працуе адзін, а кормяцца яго працай многія. Сін.: На сем прыганятых адзін араты. Непакой выклікае і тое, што непамерна расце колькасць служачых сярод занятых у рэальным сектары. Атрымліваецца, як у той прыказцы: адзін з сошкаю, а пяць з ложкаю (У. Кулажанка. Незалежная экспертыза). Калі бачу аграмадныя кварталы высокіх будынкаў, то думаю – гэта ж у кожную кватэру трэба правесці газ, ваду, ацяпленне, каналізацыю, электрычнасць... Колькі працы чалавечай! А ў нас і сёння, як той казаў, – адзін з сошкаю, а сямёра з ложкаю... (Л. Арабей. Сямёра з ложкаю). Літаратурнае міністэрства пад назваю СП збірала пад сваім дахам усіх, хто так ці інакш прычыніўся да друкаванага слова, і нагадвала тым самым звычайны савецкі калгас, дзе панаваў прынцып: адзін з сошкай, а сямёра з ложкай (М. Тычына. 1537 вясёлых радкоў). Слухаючы [гасцей з Амерыкі] Гары і Джэкі, мы міжволі задумаліся: а колькі ў нас ветурачоў, заатэхнікаў, аграномаў, інжынераў, бухгалтараў у кожным калгасе, саўгасе. Як кажуць, адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Ці не павучыцца нам у амерыканскіх фермераў? (І. Макаловіч. Гары і джэкі). – Насовіч, с. 118: Адзін з сошкаю, а сямёра з ложкаю [тлумачыцца звужана: «Кажуць, калі адзін працуе на ўсю сям'ю»]; Федароўскі, с. 6: Адзін з сошкаю, а дзесяць (дзясяцера, сем) з ложкаю; Прыказкі, кн. 1, с. 426: Адзін з сошкаю, а сямёра з ложкаю. Адзін і ў кашы няспорны. У адзіноце ніякая справа не ладзіцца. Сін.: Адзін дасужы, ды нядужы; Адзін – не трапіш у кон, то выскачыш вон; Адзін у полі не воін; Адна галавешка і ў печы тлее; Адной рукой і вузла не завяжаш; Адной рукой у далоні не пляснеш; Адным калом плота не падапрэш. Рабіць лепш за ўсё гуртам, калектывам, – так і лягчэй, і спарней: калі робіш у купе, не баліць у пупе, і наадварот: адзін і ў кашы няспорны (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Наша Парася на ўсе рукі прыдалася, – падладзіўся пад свата бацька. – Кудзельку скубе, лён трэ, карову доіць, то й мужа ўлагодзіць. – Адзін і ў кашы няспорны, – павесялеў дзядзька Хведар і падміргнуў Максіму: – Вяселле і шчасце на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеш, сямю
34 👁
 ◀  / 696  ▶