Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Àцы, чые вы будзеце...). Мы павінны выступіць як найлепш [на спаборніцтвах]. Бачыце, на нас глядзіць алімпійскі мішка... Помніце наш дэвіз: адзін – за ўсіх і ўсе – за аднаго! (М. Зарэмба. Сакрэт тэлепата). Усе за аднаго і адзін за ўсіх. [Прут:] А калі мы можам зрабіць гэта [раскрыць вочы народу]? Толькі тады, калі мы, як правільна казалі тут, будзем аб'яднаны, калі кожны з нас за сваёй спінаю будзе чуць падтрыманне сяброў, калі мы будзем, хлопцы, граць у адну дудку. Усе за аднаго і адзін за ўсіх! (Я. Колас. Забастоўшчыкі). Памаўчаў швагер, быццам сіліўся нешта важнейшае ўспомніць, і зноў доўжыў: – Там законы свае! Усе за аднаго і адзін за ўсіх. Не тое, што тут! (Я. Пархута. Адзінец). Выскачыў яшчэ адзін з грэшнікаў: – Таварышы! Усе за аднаго, адзін за ўсіх! Мы ўсе павінны аб'яднацца!.. (Я. Маўр. Падарожжа ў пекла). – Калька з французскай мовы: Tous pour un, un pour tous. Цытата з рамана французскага пісьменніка Аляксандра Дзюма-бацькі (1802–1870) «Тры мушкецёры» (1844), якая неаднаразова выкарыстоўваецца як дэвіз галоўных герояў рамана, верных сяброў – Атоса, Партоса, Араміса і Д'Артаньяна. Магчыма, у французскую мову гэты выраз перайшоў з англійскай мовы (One for all, all for one we gage – Адзін за ўсіх, усе за аднаго мы адказваем, ручаемся), дзе ўпершыню ўжыты ў паэме «Лукрэцыя» (1594) англійскага паэта і драматурга У. Шэкспіра (1564 – 1616). – Янкоўскі, с. 62: Усе за аднаго, а адзін за ўсіх; Рапановіч, с. 284: Адзін за ўсіх – усе за аднаго. Адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала а пакрысе, ды ўсе. Кажуць у пахвалу хлебасольнаму чалавеку і ў дакор таму, хто не любіць дзяліцца з іншымі. – Шылам мора, сынок, не нагрэеш. З'еў бы сам, дык толк быў бы, а так кожнаму і панюхаць не дастанецца. – Некалі ж самі казалі: «З'еш хоць вала – адна хвала, а пакрысе, ды ўсе». Няхай хоць панюхаюць (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Усе гавораць, што адзін хоць з'еш вала – адна хвала. Знайшла вавёрка між ляшчын арэх і па гасцей пайшла... (М. Танк. Лясная быль). – На людзях неяк усё смачнейшае. – Кажуць жа: адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала (В. Каваленка. Падвышанае неба). Канечне, і па тэлевізары таксама паказваюць, але ў нас жа новыя фільмы. Ды і разам з людзьмі паглядзіш, разам парадуешся, пасумуеш... Адзін з'еш вала, дык адна хвала. Так і тут... (Л. Левановіч. Кіно, якое не канчаецца). * І хоць не хочаш – заякочаш, калі, кума, ты падпіла. Вышэй пупа, брат, не падскочыш, хоць з'еш вала – адна хвала (П. Панчан
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаны, абяднацца, дартаньяна, зеш, зеў
38 👁
 ◀  / 696  ▶