Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀАдзін дасужы, ды нядужы (Г. Каржанеўская. Чарнабог). – Насовіч, с. 118: Адзін дасуж, ды нядуж; Янкоўскі, с. 61: Адзін дасужы, ды не дужы. Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзесяць (сем) разумных не адкажуць. Кажуць з незадавальненнем пра таго, хто назаляе шматлікімі пытаннямі. – Куды вы спяшаецеся?.. У мяне яшчэ да вас многа пытанняў. – Кажуць, – разгадаў хітрыкі бундаўца Галуза, – адзін дурань можа задаць столькі пытанняў, што дзесяць разумных не адкажуць (І. Гурскі. Вецер веку). – А праўда, што папы раней па хатах хадзілі? – распытваў Алёша дзеда. – Хадзілі, унучак, свянцілі вуглы, маліліся... – А чаму цяпер не ходзяць? – Не дазваляюць улады. – А чаму не дазваляюць? – Адзін дурань задасць столькі пытанняў, што сем разумных не адкажуць (В. Шырко. Хай людзі бачаць). * Пры сустрэчах з цікавымі людзьмі, якіх на судне было нямала, яна [жанчына] задавала столькі пытанняў, на якія, як сцвярджае народная мудрасць, не змаглі б адказаць сто мудрацоў (У. Корбан. Цеплаход ідзе на Поўнач). А гэта ўжо з «Сатырыкона». Пра такое ў народзе кажуць: адзін дурань можа ў дзесяць разоў больш задаць пытанняў, чым дзесяць мудрацоў здольны адказаць. Што будзе, калі мы возьмем уладу, а не атрымаем ні перамір'я, ні міру? Атрымаем! (І. Шамякін. Стратэгія). – Ліцвінка, с. 137: Адзін дурань можа задаць столькі пытанняў, што дзесяць разумных не адкажуць. Адзін едзе на шчасці, другі на снасці. Аднаму шанцуе ў жыцці, а другі шчаслівы тым, што мае добрую работу, любімы занятак. – Ну... а шчаслівы ты, не? – Шчасце... Як табе сказаць? Шчасце – рэч неразумная. Чуў я, як казалі старыя людзі – адзін едзе на шчасці, другі на снасці. А ў мяне, як і табе вядома, не было калісьці ні таго, ні другога. Ні табе шчасця, ні табе снасці. Гол як сакол, ды з падрэзаным крыллем яшчэ (М. Лынькоў. Маньчжур). – Прыказкі, кн. 2, с. 424: Хто едзе на снасці, а хто на шчасці; Еду не на снасці, а на шчасці. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Функц. не зам. Кожны падтрымлівае іншых, і ўсе дапамагаюць аднаму. Пра пачуццё ўзаемнай дапамогі і ўзаемавыручкі. Толькі, браткі, цвёрда стойце за сваё! Не бойцеся ніякіх пастрашак, кажыце начальству ўсё, як ёсць. Помніце: адзін за ўсіх і ўсе за аднаго (М. Гарэцкі. Чырвоныя ружы). А мы ж такі закон прынялі, клятву далі – адзін за ўсіх і ўсе за аднаго, і не хлусіць ніколі адзін аднаму. Ніколі! (П. Місько. Хлоп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пераміря
52 👁
 ◀  / 696  ▶