À(Б. Сачанка. Вялікі Лес). – Што ж ты, Арцём, маю хату мінаеш? – добразычліва ўшчуваў Сілівей былога суседа. – Заначаваў бы ў мяне: месца ж не праляжыш. – Ад дабра дабра не шукаюць... (В. Праскураў. Людзі-суседзі). * Есці, дзякаваць Богу, хапае. Хоць і не кожны дзень Вялікдзень, ды ўсё ж не галадаем. Праўда? Ад хлеба хлеба не шукаюць (А. Бутэвіч. Апошняе ігрышча). – Прыказкі, кн. 2, с. 429: Ад дабра дабра не шукай. Аддай рукамі, а хадзі нагамі. Гаворыцца з абурэннем пра таго, хто доўга не вяртае пазычанага і да каго прыходзіцца хадзіць, нагадваючы пра пазычку. У Закуцці жыта на агародах сеялі толькі Чапялевічы – стары і яго сын, Кіран. – Пазычка – чортава звычка. Аддай рукамі, а хадзі нагамі. У гэтым калгасе, як у ваўка з зубоў, не вырвеш тады, – умяшалася Кіраніха, Сакава маці (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). Аддай рукамі, а хадзі нагамі (З «Прыбабунькаў» Р. Барадуліна). Аддай рукамі, хадзі нагамі (загаловак апавядання П. Місько). * Але во Бараноўскі памёр, а пазыка засталася. «Дала рукамі, хадзі нагамі», – зласлівіла сама сябе Мар'яна, цвёрда пастанавіўшы з той пазыкаю прыкончыць (Я. Янушкевіч. Трагікамедыя ў Люцынцы). – Насовіч, с. 31: Даў рукамі дый хадзі нагамі; Янкоўскі, с. 320: Аддай рукамі, а хадзі нагамі; Прыказкі, кн. 1, с. 491: Пазычай рукамі, адбірай нагамі; Аддаўшы рукамі, хадзі нагамі. Аддайце мае цацкі, я з вамі не гуляю. Гаворыцца часцей як жартаўлівая нязгода з чыім-н. выказваннем, дзеяннямі і пад. – Скажыце, а чаму вы маўчалі ўвесь час?.. – Не хацеў вас канфузіць перад гэтай кабетай. Яна хоць, можа, і малапісьменная, а гаварыла больш пераканаўча, чым вы. – Яна – пераканаўча!.. Гэта вы сур'ёзна? – На жаль, сур'ёзна. – Тады аддайце мае цацкі, я з вамі не гуляю, – жартаўліва-пакрыўджаным тонам сказала Валя і ўзяла з яго рук партфель (У. Дамашэвіч. Між двух агнёў). – Рапановіч, с. 245: Давай мае цацкі – пайду дамоў; Аксамітаў, с. 25: Бяры свае цацкі, я з табой не гуляю. Адзін дасужы, ды нядужы. Аднаму чалавеку, які б ён спрытны, дзейны ні быў, цяжка справіцца з чым-н. Сін.: Адзін і ў кашы няспорны; Адзін у полі не воін; Адзін – не трапіш у кон, то выскачыш вон; Адна галавешка і ў печы тлее; Адной рукой і вузла не завяжаш; Адной рукой у далоні не пляснеш; Адным калом плота не падапрэш. – Шануйце волю, людзі. Што ў вас ёсць, акрамя яе
Дадатковыя словы
маряна, сурёзна
45 👁