À– Насовіч, с. 120: Адвага альбо мёд п'е, альбо кайданы трэ; Прыказкі, кн. 2, с. 293: Адвага ці мёд п'е, ці кайданы б'е. Ад вялікага да смешнага адзін крок. Функц. не зам. У жыцці чалавека, народа, дзяржавы і пад. могуць быць нечаканыя істотныя змены супрацьлеглага характару. За два дні паспеў [пасеяць]? Глядзі, хутка прыеду. Помні – ты ж у нас перадавік. Сам разумееш. Ад вялікага да смешнага адзін крок, – так, здаецца, нехта сказаў. Запомні (І. Чыгрынаў. Дзівак з Ганчарнай вуліцы). Хто гэты чалавек, адлюстраванне якога зыбаецца на бруістай воднай паверхні? Рэвалюцыянер? Тыран, асуджаны на павольную агонію на забытым Богам востраве? Зрэшты, тыранаў выраджаюць якраз рэвалюцыі. Геній? Блазан? Ад вялікага да смешнага – адзін крок (У. Арлоў. Сны імператара). Смеху варта: ад вялікага да смешнага адзін крок, а смешнае да вялікага дацягнуцца не можа (М. Коўзкі. Доля праўды). – Калька з французскай мовы. Фраза належыць Напалеону, які ў снежні 1812 г. у часе ўцёкаў з Расіі часта паўтараў яе свайму паслу ў Варшаве, пра што той пісаў пасля ў сваёй кнізе «Гісторыя пасольства ў Вялікае герцагства Варшаўскае» (1816). Ад вялікіх любошчаў сабачае разбежышча. Праст. Занадта працяглыя дашлюбныя любоўныя адносіны не заўсёды ўдачныя. – Але ж ты сама ведаеш, які цяпер свет пайшоў... Гэты Мікалаевіч, хоць і настаўнік, але ж ад яго таксама ўсяго можна чакаць... Бо чаго ж ён гэтак доўга валаводзіцца? Праўду ж людзі гавораць, ад вялікіх любошчаў сабачае разбежышча... Дык я ж і кажу: шануй сябе, дачушка, беражы, бо беражонага і бог беражэ (В. Дайліда. Буслы над вёскай). З вялікага кахання сабачае разбежышча. З вялікага кахання ў іх сабачае разбежышча стала, варагавалі доўга. Нарэшце ён кінуў-рынуў усё – і пайшоў ад яе. Яна ровам раўла, але позна (С. Лобач. Па закутках памяці). Ад дабра дабра не шукаюць. Кажуць, калі не бачаць сэнсу мяняць існуючае становішча, прывычны спосаб жыцця, якія цалкам задавальняюць каго-н. [Пытляваны:] А каго ж ты яшчэ хочаш? Жаніха? Забірай. Толькі шчыра вам скажу: дурань будзе, калі пойдзе. Ад дабра дабра не шукаюць (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). [Хамякоў:] Аставайся тут. Мы цябе ўраз ажэнім. Брыгаду трактарную дам, такую, што... [Сяргей:] Не, Павел Сцяпанавіч. Ад дабра дабра не шукаюць (А. Макаёнак. Твой хлеб). А што мы дзе выхадзім лепшае? Ад дабра дабра не шукаюць.У Вялікім Лесе нас усе ведаюць і мы ўсіх ведаем. Калі што – і памогуць, і абароняць
46 👁