Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
À– Федароўскі, с. 340: Пабілі воўка гавечыя слёзы; Прыказкі, кн. 1, с. 64: Адрыгнуцца воўку кароўі слёзы. Ад астрогу няма перасцярогу. Няма ўпэўненасці, што чалавека не напаткае бяда, няшчасце і пад. Сін.: Ад торбы (сумы) і турмы не адракайся. Народная мудрасць, увасобленая ў прымаўцы «ад астрогу няма перасцярогу», застаецца актуальнай назаўсёды і для ўсіх. То не заракаймася! (Я. Лецка. Знак засцярогі). – Прыказкі, кн. 1, с. 357: Ад астрогу няма перасцярогу. Ад бога грэх і ад людзей смех. Гаворыцца з папрокам як асуджэнне чыйго-н. благога ўчынку. [Камісар:] Дык гэта ты, сабака, на мяне набрахаў штось перад панам? [Навум:] Хто? Я? Э! Пану такі і стыдна, і брыдка гэтак аба мне падумаць. Гэта, як кажа прымаўка, ад бога грэх і ад людзей смех (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Федароўскі, с. 32: Ад Бога грэх, ад людзей смех; Аксамітаў, с. 14: Ад бога грэх і ад людзей смех. Ад бяды кіем не адаб'ешся (не абаронішся). Ад бяды няма паратунку. Я паўсюль чую адну мелодыю... Гэта запраграмаванасць нашага народа на любую бяду. А шчасце? Шчасце – рэч часовая. Народ кажа: «Ад бяды кіем не адаб'ешся» (Крыніца. 1997. № 4). «Ад бяды кіем не абаронішся, – кажуць людзі. – Ты дзверы на зашчапку, а бяда праз акно...» Нездарма я ўспомніў народную прымаўку. Вось што сталася далей. Прыйшла неяк раніцаю мама карміць жыўнасць, адчыніла дзверы, а каля парога – аднелькае гусяня... (У. Ягоўдзік. Тхор). – Федароўскі, с. 24: Ад бяды кіем не абаронішся. Ад бяды ўцёк, а ў гора трапіў. Пра таго, хто з адной бяды трапіў у яшчэ большую. Каб не выгналі яго, ён павінен сам штодня выганяць людзей на панскія палеткі, стаяць над імі груганом... Вось так, Яўхім, Міхайлаў сын, ад бяды ўцёк, а ў гора трапіў (У. Ліпскі. Невядомы). – Прыказкі, кн. 1, с. 447: Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў; Санько, с. 20: Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў. Адвага гарады бярэ. Гл. Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ. Адвага альбо мёд п'е, альбо кайданы трэ. Гаворыцца пра адважнасць таго, хто робіць рызыкоўны ўчынак. Пісалі пра кайданы многія паэты. Само слова гучнае, выклікае шмат эмоцый, праўда, не зусім станоўчых. Існавала ў нашым народзе нават прымаўка: «Адвага альбо мёд п'е, альбо кайданы трэ». Ды і паселішча ў Беларусі было – Койданава (В. Касцень. Ланцуг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабешся
47 👁
 ◀  / 696  ▶