À* Занепадае мая хата. Усё ладжуся паднавіць яе сям-там, ды трудна мне адной. Сваякі абяцаюць дапамагчы, але, як кажуць, цацанкі-абяцанкі, а дурному радасць (Я. Колас. На ростанях). – Я ж пісаў табе... і ў апошнім пісьме таксама. – Ці мала каму хто і пра што піша... Абяцанкі-цацанкі, а... – але яна не сказала «дурню», падабрала замест гэтага слова нешта іншае, як ёй здавалася, бяскрыўднае, – а некаму радасць (І. Чыгрынаў. Трэція пеўні). – Насовіч, с. 117: Абяцанка цацанка, а дурному радасць; Прыказкі, кн. 2, с. 247: Абяцанка-цацанка (абяцалка-цацалка), а дурному радасць. Абяцаў пан футра, ягоныя словы цёплыя. Іранічная ацэнка чыіх-н. няздзейсненых абяцанняў. Сін.: Абяцанага тры гады чакаюць; Абяцаная шапка на вушы не лезе; Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць. Бутэвіч абяцаў «разабрацца», абяцаў «даць ход». Але атрымалася, як у беларускай показцы: «Абяцаў пан футра, ягоныя словы цёплыя» (Р.Барадулін. Інтэрв'ю...). – Федароўскі, с. 216: Абяцаў пан кажушка зрабіць, але яго і слова цёплае; Прыказкі, кн. 1, с. 305: Абяцаў пан купіць кажух, ды яго словы грэюць. Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць. Калі караюць аднаго, то для другога гэта павінна быць папярэджаннем, навукай. Сін.: Кошку б'юць – нявестцы намёкі даюць. Мы тут не думаем абараняць падсудных... Але трэба неяк абараняцца самім. Бо, як кажуць, авечку стрыгуць – баран дрыжыць (Л. Прокша. Ці ж яны вінаваты?). Аб «Думе» можаш думаць колькі ўлезе, але гаварыць голасна асцерагайся: гэта не ўсіх па шэрсці гладзіць, авечку стрыгуць, а цякун [баран] дрыжыць (Я.Купала. Старыя праўды на новы лад). – Насовіч, с. 117: Авечку стрыгуць, а баран дзівісь (дрыжыць); Прыказкі, кн. 2, с. 296: Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць. Агонь агнём не тушаць. Гл. Пажар (агонь) агнём не тушаць. Адальюцца воўку авечыя слёзкі (слёзы). Крыўдзіцель паплаціцца за прычыненыя каму-н. зло, крыўду. Ужываецца як пагроза ці перасцярога. [Габрусевіч:] Яны маюць дазвол на зорою, дык думаюць, на іх управы не будзе. Няхай, няхай! Яшчэ пабачым, хто дужэйшы! Адальюцца воўку авечыя слёзкі!.. (М. Хведаровіч. Споведзь перад будучыняй). Нупрэй падумаў толькі: як добра, што ён прыхаваў у ямах не прыгуменні трохі збажыны. Цяпер бы пэўна забралі, каб яна была напаверсе. – Адальюцца ваўкам авечыя слёзкі, – сказаў сам сабе Нупрэй, калі ўжо фурманка з мяхамі была далекавата (Р. Сабаленка. Знаходка на гарышчы
Дадатковыя словы
бюць, зброю, інтэрвю
45 👁