À* Я спяшаюся нагадаць пра абяцанне... – Абяцанага сем год чакаюць (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе). – Янкоўскі, с. 179: Абяцанага тры гады чакаюць. Абяцаная шапка на вушы не лезе. Наўрад ці можна спадзявацца на здзяйсненне абяцанага. Ужываецца як адмоўная рэакцыя на чыё-н. абяцанне зрабіць што-н. Сін.: Абяцанага тры гады чакаюць; Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць; Абяцаў пан футра, ягоныя словы цёплыя. «Маці ігумення абяцала [даць другі послух]». Падняўся Абакум. Падумаў. – Абяцаная скуф'я [шапка ў манахаў] на вушы не лезе, – высунуўся за дзверы (М. Воранаў. Яніна). Можа, і сёння яшчэ засталіся ў жывых ветэраны, хто верыць такім абяцанням, у млявай стоме слінкі глытаючы. Але, як трапна заўважана, абяцаная шапка на вушы не лезе (В. Гроднікаў. Ваўкалак). – Насовіч, с. 117: Абяцаная шапка на вушы не лезець; Прыказкі, кн. 2, с. 478: Абяцаная шапка вушэй не грэе. Абяцанка-цацанка, а дурню радасць. Гл. Абяцанкі-цацанкі, а дурню (дурному) радасць. Абяцанкі-цацанкі, а дурню (дурному) радасць. Няма надзей на здзяйсненне абяцанага. Кажуць іранічна ці з неадабрэннем, калі не вераць у хуткае выкананне кім-н. дадзеных ім абяцанняў. Сін.: Абяцанага тры гады чакаюць; Абяцаная шапка на вушы не лезе; Абяцаў пан футра, ягоныя словы цёплыя. – Ну, што ж, таварышы, абяцаю вам усякую дапамогу... – і Саколіч хацеў развітацца з хворымі. – Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць... – адпаліла тут Насця, рэзка штурхануўшы зэдлік, які трапіў ёй на дарозе (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Абяцалі ўсё яслі. Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць (В. Каваленка. Падвышанае неба). [Крулеўскі:] Цяпер жа.. даруюць нам усім волю і роўнасць. [Талаш:] Абяцанкіцацанкі, а дурному радасць, эге ж (Я. Колас. У пушчах Палесся). – Вот як план лесанарыхтовак выканаем, тады заеду з пляшкай. Нават дзве пастаўлю. – Ого, калі тое будзе! – прысвіснуў Казакевіч. – Абяцанкі-цацанкі, а дурному радасць... (Л. Левановіч. Паводка сярод зімы). Абяцанка-цацанка, а дурню (дурному) радасць. [Юлія:] Я, штоб адчапіцца ад яго, абяцала прыйсці. [Навум:] Абяцанка цацанка, а дурному радасць (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Так уяўлялася акупантам перамога на савецка-германскім фронце, якую Гітлер абяцаў ім у 1942 годзе. Абяцанка-цацанка, а дурню радасць (К. Крапіва. Ёлкі і палкі). Сакратар райкама Гарцуеў абяцаў, але... «абяцанка-цацанка, а дурню радасць», як любіў казаць мой бацька (І.Шамякін. Слаўся, Марыя
Дадатковыя словы
скуфя
45 👁