Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀАбы сына прычакаць, а імя можна падшукаць. Назву чаму-н. новаму, чаканаму, калі яно з'явілася, атрымалася, прыдумаць не так цяжка. Умоўна зборнік названы «Верасовы звон». Справа, безумоўна, не ў загалоўку. Як кажуць, абы сына прычакаць, а імя можна падшукаць. А сын – такі добры! (Р. Барадулін. Чакаю зборніка!). Абы ўмеў (умела) танчыць, а гараваць (рабіць работу) гора наўчыць. Гаворыцца жартоўна пра неабходнасць умець танцаваць як нібыта самае галоўнае параўнальна з усім астатнім, якому навучыць само жыццё. Танчыць (tańczyć...) – паланізм са значэннем танцаваць'. Выехалі з лесу – дзядуля дадаў незразумелае тады мне і нечаканае, як загадку: «Абы ўмеў танчыць, а гараваць, хлопча, гора наўчыць». Думаў я: што гэта? Дзядуля хвілінкі-часінкі не мог пасядзець рукі склаўшы ці пастаяць рукавы звесіўшы. А сказаў – як найпершае – абы ўмеў танчыць? (Ф. Янкоўскі. З нялёгкіх дарог). Мясцовыя школьнікі стараліся патрапіць так, як танцавалі студэнты, вучыліся танцаваць модна. – Э, умелі б танчыць, а рабіць і гора наўчыць, – жартавалі кабеты (У. Навумовіч. Такое бывае аднойчы). * Вялікага гаспадара з Буйніцкага не выйшла. Ёсць такая вясёлая прыказка: «Умеў бы танчыць, а працы гора наўчыць». У Буйніцкага выйшла іначай – працаваць ён умеў, а танцаваць яго навучыла гора (Р. Семашкевіч. Світка Буйніцкага). – Прыказкі, кн. 2, с. 198: Абы ўмела танчыць, работку гора наўчыць; Абы ўмела танчыць, а гора дзелу навучыць; Умей танчыць, а работу рабіць гора наўчыць. Абы шыя, а хамут знойдзецца. Гл. Была б (абы) шыя, а хамут знойдзецца. Абяцанага тры гады чакаюць. Наўрад ці можна спадзявацца, што абяцанне будзе хутка выканана. Ужываецца як адмоўная рэакцыя на чыё-н. абяцанне зрабіць што-н. Сін.: Абяцаная шапка на вушы не лезе; Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць; Абяцаў пан футра, ягоныя словы цёплыя. [Плінке:] Хутка возьмем Баку. Тады я падару вам фляконьшык газа... тоны тва. Ха-ха-ха... [Таццяна:] Дзякую, гер Плінке. Я пачакаю. [Плінке:] Не тоўга. [Таццяна:] Абяцанага тры гады чакаюць (К. Крапіва. Валодзеў гальштук). – Не бойся, не пакіну [цябе]... – Абяцанага тры гады чакаюць, – Хрысця скрывіла падпухлыя з цёмным налётам губы (В. Адамчык. Голас крыві брата твайго). – Тады трымай, чараўнік, гэты доктарскі скарб, – Барыс кіўнуў на каробкі. – Не адразу, як бачыш, прывёз... Але ж ёсць прымаўка: абяцанага тры гады чакаюць (В. Якавенка. Пакутны век
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася
42 👁
 ◀  / 696  ▶