ØШавец у падзёртых ботах ходзіць. Той, хто робіць што-н. для іншых, не мае магчымасці зрабіць гэта для сябе. Сін.: Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць; Шавец заўсёды ходзіць без ботаў. * – Хатка ў цябе на падпорках трымаецца, а сам жа майстра... – У шаўца заўсёды боты дзіравыя... (С. Пянкрат. Замачыў). – Ляцкі, с. 59: Шавец у падзёртых ботах ходзіць; Прыказкі, кн. 1, с. 161: Шавец у дзіравых ботах ходзіць. Шалудзівая авечка ўвесь статак псуе. Гл. Адна паршывая (шалудзівая) авечка ўвесь статак псуе. Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе. Добра дагледжаны конь не падвядзе гаспадара ў дарозе. * – Далей на гэтых конях ехаць нельга, можна іх сапсаваць... – Дзіва! – аж засмяяўся Даўгулевіч. – Неабходна па-гаспадарску да каня ставіцца... Не дарма кажуць: шануй каня ў дарозе... (І. Гурскі. У агні). – Ляцкі, с. 59: Шануй каня ўдому, а ён цябе ў дарозе; Прыказкі, кн. 1, с. 141: Дагледзь каня дома, то ён цябе ў дарозе. Шлюб быў пад плотам, а вяселле потым. Пра пазашлюбныя сувязі паміж хлопцам і дзяўчынай. Гаворыцца з асуджэннем. [Лабыш:] І бацька ахвотна аддае яе за цябе? [Лявон:] А вось аб гэтым, прызнацца, дык я яшчэ і не гаварыў з яе бацькам. [Лабыш:] Ну-у, то дарэмна радуешся! [Лявон:] Не-е! Ён не павінен стаць мне ўпоперак дарогі, бо дарога ў нас адна, і вельмі цесная. Бачыце, мы, можна сказаць, ужо як і жанатыя. [Лабыш:] Значыць, шлюб пад плотам, а вяселле потым? (І. Козел. Папараць-кветка). * Цяпер у вас, маладых, так: любоў пад плотам, а вяселле – потым. Адсюль і жорсткасць, сіроцтва і зло (А. Масарэнка. Лесавікі). – Янкоўскі, с. 139: Шлюб пад плотам, а вяселле – потым. Шляхі гасподнія няведамы. Гл. Неспавядальныя шляхі гасподнія. Шляхціц на сваім гародзе ровен ваяводзе. У сваім доме, у сваёй гаспадарцы чалавек паводзіць сябе незалежна. Сін.: На сваім сметніку і певень гаспадар. [Адарка:] Ды я такую цяпліцу адбарабаню... Тэлебачанне прышлюць здымаць. [Тарас:] Вось гэта ўжо не трэба,.. без тэлебачання. Лепей, каб ціха. [Адарка:] А чаму ціха? На сваім карчу без дазволу крычу. Шляхціц на сваім гародзе ровен ваяводзе (Г. Марчук. Вясёлыя, бедныя, багатыя). – Пабіліся браты Мамонькі. Не падзялілі бацькаў пляц... – Здавён у нас... шляхціц на сваім гародзе ровен ваяводзе (Г. Марчук. Кветкі правінцыі
8 👁