Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Векапомныя дні). Маня, накрыўшы стол белым абрусам, пачала падаваць на стол. – Чым багаты, тым і рады, – сказаў Тамаш, калі Маня паставіла на стол пачастунак (У. Краўчанка. Прыкрае здарэнне). Ой, людзі добрыя, дарагія мае таварышы... Чым багаты, тым і рады. Больш нічога ў мяне няма (А. Бялевіч. Споведзь сэрца). [Гаспадыня] падкладвала ў нашы талеркі то вяндліну, то сыр і ўсё прыгаворвала: – Ешце на здароўе, ешце, даражэнькія... Чым багаты, тым і рады... (І. Сіняўскі. Куры). – Прыказкі, кн. 1, с. 390: Чым багат, тым і рад; Чым багаты, тым і рады. Чым бы дзіця ні цешылася, абы (толькі б) не плакала. 1. Ужываецца ў дачыненні да дзіцяці, з прамым значэннем слоў. Як заўсёды, таўкуся пад нагамі, малы, мусіць, першакласнік (а мо ўвогуле тады яшчэ ў школу не хадзіў). Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала; каб хоць чым заняць, мне даручаюць... выступаць на вечары. Буду чытаць на памяць купалаўскага «Хлопчыка і лётчыка» (У. Міхно. Ці пазайздросцяць мёртвыя жывым?). 2. Няхай робіць, што хоча. Кажуць, калі паблажліва ставяцца да чыіх-н. заняткаў, учынкаў і пад. Сін.: Цешся, ліска, вяселле блізка – каўбасы з'ясі. «Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала», – успомніў Чубар нечае выслоўе ў сувязі са сваімі доследамі над мурашкамі... (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). – Хопіць, а то крыўдзіць адзін аднаго пачняце, – спыніў жарты Валодзя. – Няхай рагочуць, – дабрадушна азваўся Аляксей. – Чым бы дзіця ні цешылася, толькі б не плакала (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). – Чаго ж трубіш? – Люблю музыку... – Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала, – пакпіў нехта. – Няхай іграе (Л. Калодзежны. Раллі пяшчотны дух). – Цяпер можна пачынаць пасяўную!.. – У добры час! – адказала маці. – Як кажуць: чым бы дзіця ні цешылася... – дадала яна, хітра паглядаючы на даччыну работу (А. Якімовіч. Маніна градка). * Аднак, якое дрымучае палітычнае невуцтва! Што ж, няхай пагавораць. Чым бы дзіця ні цешылася – абы маўчала (І. Шамякін. Першы генерал). – Прыказкі, кн. 2, с. 122: Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Чым далей у лес, тым болей (больш) дроў. Чым далей разгортваюцца падзеі, тым больш узнікае цяжкасцей, нечаканасцей, перашкод. Цяпер Балоціч развёў рукамі: – Напускаеш ты мне нейкага туману: чым далей у лес, тым болей дроў (Я. Колас. На роста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
15 👁
 ◀  / 696  ▶