ўпор). Ты ўявіў, як не скажаш, то мы тут, у Ельніках, і ведаць нічога не будзем? Э-э, не, брат, чуткамі зямля поўніцца (Б. Сачанка. Вялікі Лес). – Насовіч, с. 151: Слухам зямля поўна; Прыказкі, кн. 2, с. 392: Зямля чуткамі поўніцца. Чуў, кум, сонца, бачыў гром? Ужываецца як выказванне здзіўлення ад чаго-н. нечаканага, незвычайнага, пачутага ад суразмоўніка. [Аўлас:] Ці ж так просяць? Мая гармонь ласку любіць... Ласку з паперачкамі. [Юрка:] Чуў, кум, сонца, бачыў гром? (А. Макаёнак. Выйгрыш). * [Эмілія:] Я кажу, што вы, Дзянісавіч, як гэта я вазьму [халадзільнік]? Навошта? У мяне грошай няма столькі. А ён гаворыць: «Бяры! І ўсё тут. Ніякіх грошай! Агата пярэчыць не будзе». [Дзед Змітрок:] Чуў, Кузьміч, сонца? Бачыў гром? [Трухан:] Гэта ўсё роўна як семсот рублёў з кішэні выкінуць (Л. Левановіч. Чабор). – Янкоўскі, с. 241: Чуў, кум, сонца? Бачыў гром?; Ліцвінка, с. 128: Ці чуў, кум, сонца, ці бачыў гром? Чые бычкі, абы цяляткі мае. Гл. Чые бычкі ні былі б, абы нашы цяляткі. Чые бычкі ні былі б, абы нашы цяляткі. Не мае значэння, хто бацька гэтага дзіцяці. Пра бязбацькавіча. Петрунеі ж [Клім] строга наказаў, каб не зважала на людскія падмовы. «Чые бычкі ні былі б, абы нашы цяляткі... Чалавек жа гэта, трэба памагаць гадаваць» (П. Місько. Ціхае лета). Чые бычкі, абы цяляткі мае. – Ну, беларусок, пара падумаць пра наша вяселле, пакуль нічога па маім стане не пазнаць! – пагляд у Манькі, не на смех, шалёна пабліскваў. Я так і не вылаяўся... Адумаўшыся потым, прыкінуў сам сабе: няважна, чые бычкі, абы цяляткі мае, а Манька, як-ніяк, працавітая, і не модніца, і не будзе лішняй, вось, яшчэ пара рук на маёй гаспадарцы... (С. Яновіч. Як я стаў беларусам). – Насовіч, с. 76: Мала чые бычкі, былі б нашы цяляткі; Прыказкі, кн. 2, с. 443: Чые бычкі, абы маё цялятка было; Чые бы бычкі ні скакалі, былі б нашы цяляткі. Чым абыякага, дык (то) лепей ніякага. Гл. Чым мець абыякага, дык (то) лепей ніякага. Чым багаты, тым і рады. Кажуць, калі прымаюць гасцей і просяць іх паблажліва аднесціся да таго, што маюць і чым сардэчна дзеляцца з імі. Сін.: Чым хата багата, тым і рада. Так што, таварышы, выбачайце, калі што, без гаспадыні я... Чым багаты, тым і рады... Калі ласка, спрабуйце, частуйцеся (М. Лынькоў
14 👁