Насовіч, с. 184: Чужымі рукамі толькі жар заграбаць харашо; Прыказкі, кн. 2, с. 285: Чужымі рукамі добра толькі жар заграбаць. Чужы рот – не свае вароты, не зачыніш. Людзей не прымусіш маўчаць. Кажуць з неадабрэннем пра распаўсюджванне розных чутак, плётак. Сін.: Людзям языка не завяжаш; На чужы рот гузіка не нашыеш; На чужы рот замок не навесіш; На чужыя вусны не накінеш хусты; Чужы роцік не каўнерык, яго не зашпіліш. На чужы раток, кажуць нашы шоўкаўцы, не накінеш платок і гузік не нашыеш. Чужы рот – не свае вароты, не зачыніш. От і чырканулі на цябе, бацька, пасля вайны. Хто? Не будзем разгадваць. Бог суддзя (У. Ліпскі. Бацька). – Насовіч, с. 185: Чужы рот не хлеў, не зачыніш; Прыказкі, кн. 2, с. 381: Чужы рот не варот – не зачыніш. Чужы роцік не каўнерык, яго не зашпіліш. Людзей не прымусіш маўчаць. Кажуць з неадабрэннем пра распаўсюджванне чутак, плётак. Сін.: Людзям языка не завяжаш; На чужы рот гузіка не нашыеш; На чужы рот замок не навесіш; На чужыя вусны не накінеш хусты; Чужы рот – не свае вароты, не зачыніш. Пятро аж кіпеў ад абурэння, аднак падсвядома яму хацелася даведацца, чым жа скончыцца размова. – Філосаф! Жан-Жак Русо са Сцяпанаўкі! – неяк ненатуральна выгукнуў ён. – Усё сказаў? – Амаль. – Тады «дзякуй». Чужы роцік не каўнерык, яго не зашпіліш (В. Рудава. Крылы). – Прыказкі, кн. 2, с. 384: Чужы роцік не каўнерык, яго не зашпіліш. Чужы хлеб – гасцінец, а чужая жонка – прыгажуня. Чужое здаецца лепшым, чым сваё. Сін.: Няхай хоць сава, абы з другога (чужога) сяла (у 2 знач.); Чужое ўсё смачней. Даўно вядома, што чужы хлеб – гасцінец, а чужая жонка – прыгажуня. У Вялікіх Аўцюках я пераканаўся, што і мёд чужы – надзвычай смачны (Л. Левановіч. Аповеды былі). – Прыказкі, кн. 1, с. 360: Чужы хлеб гасцінец. Чуткамі зямля поўніцца. Чуткі, весткі пра каго-н. або пра што-н. дайшлі і да нас. Кажуць, калі не хочуць сказаць, як ці ад каго даведаліся пра што-н. – Я ведаю, – адказаў Тарас, – што Толя табе не сваяк... – Адкуль? – Чуткамі зямля поўніцца (А. Якімовіч. Смелыя людзі). [Сасноўскі:] Адкуль вы ведаеце пра заяву Байкача? [Домна:] Чуткамі зямля поўніцца (І. Гурскі. Патрыёты). – Мне вядома ваша майстэрства рабіць дакументы. – Адкуль вы ведаеце? – Зямля чуткамі поўніцца... (І. Новікаў. Руіны страляюць ва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁