Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
жая печ халодная. Ох, долечка мая непагодная! (У. Сауліч. Сабака з залатым зубам). – Янкоўскі, с. 42: Чужая хата як ліхая свякроўка; Рабкевіч, с. 240: Чужая хатка такая, як свякроўка ліхая. Чужая яечня не вечна. Пра недаўгавечнасць чужога дабра. Імперыялістычныя драпежнікі ўсведамляюць тую вядомую ісціну, якая добра выказана беларускай прыказкай: чужая яечня не вечна (М. Лынькоў. Гісторыя ідзе наперад). Дзе ж гэта відана, каб ад родных бацькоў на чужы хлеб дзіця выпраўляць?! Чужая яечня не вечна. Не зырся на гэта, Ясь! Ты не сіраціна, маеш матку родную, і бацька табе не чужы, не адцураецца (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). – Насовіч, с. 184: Чужая яешня не вечна. Чужое дабро не грэе. Чужое дабро не ідзе на карысць. Сін.: Чужы кажух цела не грэе. [Пятрук:] Ці гэта будзе па-панску? Ці прыгожа цягацца да чужога дабра?.. [Сабаковіч:] Хоць не прыгожа, але складна дастанем сабе задарма колькі кажухоў. [Пятрук:] Кажуць старыя людзі, што чужое дабро не грэе (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты). – Насовіч, с. 185: Чужое не грэець; Федароўскі, с. 18: Чужое багацтва не грэе. Чужое ўсё смачней. Чужое здаецца лепшым, чым сваё. Сін.: Няхай хоць сава, абы з другога (чужога) сяла (у 2 знач.); Чужы хлеб – гасцінец, а чужая жонка – прыгажуня. [Бутрым, як скончылі песню:] Гэта я разумею!.. Новая песня – жывая, як вада!.. [Параска:] У нашай старонцы і не чутно такіх! [Ганна, паказваючы на Касю:] Ёй вось трэба дзякаваць: яна нас навучыла!.. [Параска:] Прыказка праўду кажа: чужое ўсё смачней!.. (У. Галубок. Пан Сурынта). * У людской натуры здаўна зло такое, што лягчэй смакуе, дзетачкі, чужое (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца). – Прыказкі, кн. 1, с. 235: Чужы хлеб смачнейшы. Чужую бяду рукамі (і пальцамі) развяду. Чужыя цяжкасці, беды здаюцца не такімі сур'ёзнымі, як свае. Сін.: За чужой шчакой зуб не баліць; Чужая болька не баліць. – Я прыбегла, бо думала – бяда ў цябе... А гэта ўсё... Вядома, непрыемна, але не так і страшна... Перажывеш... – Чужую бяду рукамі развяду, – сказала Таня (Л. Арабей. Дзень мінулы, дзень наступны). Здалёк і гладкаціха, і чужое гора не гора. А хто сказаў: чужую бяду рукамі развяду? Не я, не я... Але чаму народ так сказаў? Што – і праўда, чужому гору даць лёгка рады, лёгка разабрацца? (П. Місько. Хлопцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзнымі
15 👁
 ◀  / 696  ▶