Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
вель). Чужая душа – пацёмкі, і як ты таго ні хаці, у змроку, дзе цень стане ломкі, блукаць давядзецца ў жыцці. Чужая душа – пацёмкі, яно і ў сваёй не святлей... (Р. Барадулін. Чужая душа – пацёмкі). Праўда, сказаць цяжка, што людзі адчувалі пры гэтым. Усётакі чужая душа пацёмкі (І. Чыгрынаў. Кожны шукае сябе). – Каб той кашалёк быў у бацькавых штанах і трапіў у Рыгоравы рукі... невядома яшчэ, чым скончылася б. – І я быў усумніўся... – Праўда, што чужая душа пацёмкі, – першы раз абазваўся Федзя (П. Місько. Градабой). Дзед ляжаў, застыла ўставіўшыся вачыма ў столь, і нешта думаў. Што?.. Ах, каб гэта можна было ведаць... Ды чужая душа – пацёмкі (Б. Сачанка. Не, не ўсё роўна). Праўду кажуць: «Чужая душа – цёмны лес», тым болей – душа прыгожай і разумнай дзяўчыны (С. Грахоўскі. Ранні снег). Магчыма, дыспутант абмовіўся... Чужая душа – цёмны лес (ЛіМ. 1998, 17 ліп.). – Прыказкі, кн. 2, с. 327: Чужая душа – пацёмкі; Ліцвінка, с. 128: Чужая душа – пацёмкі. Чужая душа – цёмны лес. Гл. Чужая душа – пацёмкі (цёмны лес). Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалой. Кажуць пра таго, хто аддае перавагу не жонцы, а іншай жанчыне. [Брындзюкоўна:] Вось верціхвостка! Вось няшчасце на маю галаву, сораму – на ўвесь горад. Гэта ж падумаць – мяне, бургамістаршу, на гэтую верціхвостку памяняць! [Несцерка:] Э-э, хто без граха. Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалой (У. Бутрамееў. Новыя прыгоды Несцеркі). – Прыказкі, кн. 2, с. 65: Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалой. Чужая рана не баліць. Гл. Чужая болька (рана) не баліць. Чужая старана – цёмны лес. У чужой старане ўсё незнаёмае, незразумелае. Дакуль мы будзем тут [у зарубежнай краіне] гібець?.. Чужая старана – цёмны лес (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Прыказкі, кн. 1, с. 292: Чужая старана – цёмны лес. Чужая старонка – мачаха. Пра непрыветлівасць у чужой старонцы. Чужая старонка – мачаха. Страшна памерці ў чужых краях. Я на чужыне мала сплю, а многа сню (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Прыказкі, кн. 1, с. 290: Чужая старонка – мачаха. Чужая хатка такая, як свякроўка ліхая. Пра кепскае, няўтульнае жыццё ў чужой хаце, кватэры. Ды я ж свой век гаравала, ды я ж век старалася і будавалася, а цяпер уся мая сіланька прапала – дымам пайшла... Ды дзе ж мне прытуліцца, ды дзе ж мне нагрэцца, бо чужая хатка такая, як свякроўка ліхая. І чу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 696  ▶