Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
сы» змагаюцца). Доўга тросся і перхаў ад смеху стары Літавар, потым выцер жменяю мокрыя губы: – Мусіць, чорт не адну пару лапцей стаптаў, покуль такую пару дабраў (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Амежнік з Груняй.. сядзяць сабе на мяшках, вясёлыя, гаманкія. – Чорт не адну пару лапцей стаптаў, пакуль такую пару сабраў! (В. Мыслівец. Мужанцы). Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль (покуль) пару дабраў (сабраў). Ніхто не мог пярэчыць волі лютага пана. Не лепшай была і пані Мазурская. І хто ведае, можа, ад іх і пайшла прыказка: «Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару сабраў» (А. Якімовіч. Базылёў курган). Я яшчэ не ведаю, як ты глядзіш на свет, але мне здаецца, што ты таксама не выбіраеш крывых, абыходных сцежак. Значыць, чорт сем пар лапцей стаптаў, покуль пару дабраў... (У. Дамашэвіч. Камень з гары). * «А яна ж таксама цецярук, ці як там... цяцерка... – думала Ірына... – Два цецерукі, пэўна, чорт не адну пару ботаў стаптаў, пакуль падабраў такіх мужа і жонку» (М. Герчык. Вяртанне да сябе). – Насовіч, с. 101: Не адну пару жалезных лапцей чорт садраў, пакуль іх да купы сабраў; Прыказкі, кн. 2, с. 48: Чорт лапці стаптаў, пакуль пару дабраў; Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль такую пару дабраў. Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў. Гл. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль такую пару дабраў (сабраў). Чорт чорта пазнаў і на піва (у госці) пазваў. Гаворыцца пра тых, хто здружыўся і дзейнічае заадно. Сін.: Чорт чорту спавядаўся: адзін мігнуў, другі дагадаўся. «Чорт чорта пазнаў і на піва пазваў». Ёсць у старога прыказка пра запас на такі выпадак. Бачаць: хатнік гаворыць з Бладзікам па-добрасці. Некуды ісці збіраюцца (Л. Калюга. Ні госць ні гаспадар). Неяк незаўважна Люся здружылася з Ірынаю – чорт чорта пазнаў і ў госці пазваў. Цяпер сыдуцца разам, быццам і шаптацца няма пра што, а яны дудукаюць з паўдня, не развесці... (Т. Гарэлікава. Дзе лес шуміць). Сухадольскія ў хаўрусе з сычэўнікамі (чорт чорта пазнаў і на піва пазваў) і разбэшчаным калектывам, а дакладней, натоўпам – вельмі небяспечныя (М. Верціхоўская. Усе яго чакаем...). * [Дубовік:] Заўтра прыйдзеш на бюро. [Хмара:] У адну дудку [іграеце]. Дурань дурня пазнаў і на піва пазваў... (І. Гурскі. Новы горад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 696  ▶