Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Чорт бяду перабудзе – адна згіне, дзесяць будзе. Гаворыцца, калі чалавеку не шанцуе, калі непрыемнасці ідуць адна за адной. Сін.: Адна бяда – не бяда; Адна бяда не ходзіць другую за сабою водзіць; Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе; Ты за мора, а за табой бяда і гора. [Куторга:] А калі б яму [твайму бацьку] і ўдалося перапрасіць найяснейшую карону, то не канец яшчэ бядзе. Ведаеш, што кажуць людзі: чорт бяду перабудзе – адна згіне, дзесяць будзе. Справа ў суд як пойдзе, дык так дапякуць юрысты, моў баравіка на вуголлях, – адцураецца і сваіх (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). Пяць гадоў судзіліся Кавалеўскія з панам за зямлю... – Што ж рабіць, Марыля, недарам кажуць людзі: «Чорт бяду перабудзе – адна згіне, дзесяць будзе». Казалі мы табе – не шукай праўды ў судзе... (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). – Насовіч, с. 182: Чалавек адну бяду перабудзець, а дзесяць іх прыбудзець; Федароўскі, с. 26: Кадук бяду перабудзе – адна згіне, дзесяць будзе; Прыказкі, кн. 1, с. 443: Чорт адну бяду перабудзе, адна міне, дзесяць будзе. Чорт за чортам (за д'ябла) цягне. Адзін дапамагае другому, выгароджваючы яго ў якой-н. справе. Сін.: Нага нагу падпірае, рука руку абмывае; Рука руку мые. Не ў тым штука, кажу. Трэба ж удумацца, што не ў адным пане бяда. Чорт за чортам цягне. Калі пану стала горача, дык, як бачыце, на падмогу прыстаў са стражнікамі (Р. Мурашка. Сын). – Дурні здумалі, плятуць немаведама што; а ён ім і веры дае. – Ды цябе сем сабак не перабрэша, а не то каб я адзін. Аднаго заводу з Тахвіляю. Чорт за д'ябла цягне (Л. Калюга. Тахвілін швагер). Чорт з голаду і мухі еў. Калі няма чаго лепшага, то прыходзіцца абмяжоўвацца і тым, што ёсць. Сін.: На бязлюддзі і поп чалавек; На бязрыб'і і рак рыба; У цёмным месцы і гніляк свеціцца. «Чорт з голаду і мухі еў». А я, не абражаючы Энгельса як вучонага, спрабую ад бяскніжнасці дачытаць ягонае «Паходжанне сям'і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» (Я. Брыль. Пішу, чытаю, жыву). – Янкоўскі, с. 172: Чорт з голаду і мухі еў. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль (покуль) такую пару дабраў (сабраў). Кажуць пра мужа і жонку, якія не ўступаюць адно аднаму па сваіх якасцях, часцей адмоўных. «Чорт не адны лапці стаптаў, пакуль такую пару дабраў», – жартаваў ён [Лапінка] з сябе і з Марты... (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі). Бацька – скнара і скупеча, ды і маці не лепшая. Не адны чорт лапці стаптаў, пакуль такую пару сабраў (М. Машара. «Крэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязрыбі, дябла, сямі
20 👁
 ◀  / 696  ▶